2. Віды заданняў вэб-квэсту

Звяртаем увагу: у параўнанні з такімі заданнямі на аснове рэсурсаў інтэрнэту як:

  • тэматычны спіс спасылак (Hotlist)
  • мультымедыйны альбом (Multimedia Scrapbook)
  • пошук скарбаў (Treasure/Scavenger Hunt)
  • калекцыя прыкладаў(Subject Sampler)

вэб-квэст з'яўляецца больш складанай дзейнасцю як для вучняў, так і для настаўніка.

Вэб-квэст скіраваны на развіццё ў вучняў навыкаў аналітычнага і творчага мыслення; выкладчык, які стварае вэб-квэст, павінен валодаць высокім узроўнем прадметнай, метадычнай і інфакамунікацыйных кампетэнцый.

Распрацоўшчыкам вэб-квэсту як вучэбнага задання з'яўляецца Берні Додж, прафесар адукацыйных тэхналогій Універсітэта Сан-Дыега (ЗША). Ім вызначаны наступныя 12 відаў заняткаў для вэб-квэстаў.

Віды заданняў для вэб-квэстаў па Берні Доджу:

Тэматыка вэб-квэстаў можа быць самай разнастайнай, праблемныя заданні могуць адрознівацца ступенню складанасці.

Вынікі выканання вэб-квэсту, у залежнасці ад вывучанага матэрыялу, могуць быць прадстаўлены ў выглядзе вуснага выступлення, камп'ютэрнай прэзентацыі, эсэ, вэб-старонкі і да т.п.

Больш падрабязнае апісанне розных тыпаў заданняў для вэб-квэстаў і рэкамендацыі па іх распрацоўцы на англійскай мове можна знайсці на старонцы (матэрыял на англ. мове)