Помнік як медыятэкст

Помнік з’яўляецца важным складнікам канструкцыі грамадскай прасторы. Ён перадае паведамленне, перш за ўсё, праз сімвалічныя формы. Таму варта спытаць, хто і што хоча паведаміць з дапамогай помніка (публікацыя на http://www.nastaunik.info/node/15472)

Можна вылучыць некалькі груп помнікаў паводле розных крытэрыяў:

  • Гераічныя помнікі і мемарыялы
  • Помнікі вядомым асобам (палітыкам, дзеячам культуры і.)
  • Помнікі для ўшанавання падзеяў
  • Помнікі ахвярам
http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/stalin1.jpg

Помнік Сталіну (Лінія Сталіна) і народны мемарыял ахвярам сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.

Найважнейшая частка работы з помнікам – гэта яго аналіз. Аналізуючы помнік, трэба звяртаць увагу не толькі на фактычную інфармацыю (калі менавіта з’явіўся помнік, па чыёй ініцыятыве, у сувязі з якімі падзеямі і інш.) У першую чаргу, неабходна “прачытаць” помнік наўпрост у прасторы, у актуальнай для яго сітуацыі.

Пытанні для аналізу.

  • Сімвал, сімвалічныя формы: Што паведамляе помнік? Як сканструявана паведамленне? Якія знакі, сімвалы скарыстаў скульптар для перадачы асноўнай думкі, трансляцыі каштоўнасцяў?
  • Падзея (асоба): Аб якой падзеі (асобе) і ў якім кантэксце распавядае помнік?
  • Інсцэніроўка: Якім чынам арганізавана перадача паведамлення?
  • Функцыя ў грамадскай прасторы: Якім чынам помнік функцыянуе ў грамадскай прасторы? Да якіх дзеянняў, высноваў заклікае?
  • Дынаміка: Праз якія пераўтварэнні прайшоў помнік? Як змянілася яго значэнне?
  • Сэнсы/стэрэатыпы: Ці мае помнік усяго адно значэнне? Ці можна выявіць іншыя сэнсавыя пласты?

Помнік першай настаўніцы

Практыкаванне “Помнікі на галоўнай плошчы”

Цікавую ідэю працы з помнікамі прапанавалі чэшскія педагогі. На ўроках гісторыі вучні разглядаюць старыя фота, як выглядала галоўная плошча іх горада ці мястэчка ў розныя часы. Часта, яны бачаць, што помнікі на плошчы змяняліся. (Напрыклад, пасля пераасэнсавання гісторыі амаль у кожным горадзе Чэхіі былі прыбраныя з публічных месцаў помнікі лідару чэшскіх камуністаў Готвальду.) Дзеці аналізуюць, чаму былі пастаўленыя ці прыбраныя помнікі, суадносяць іх з адпаведнымі гістарычнымі падзеямі. У падрыхтаванай аўдыторыі можна арганізаваць дыскусію: якой асобе варта было б паставіць помнік у вашым горадзе?

Практыкаванне “Параўнанне розных помнікаў адной асобе”.

Сёння мы можам працаваць з фотаздымкамі помнікаў, што адкрывае новыя магчымасці. Напрыклад, мы можам параўноўваць помнікі аднаму чалавеку, устаноўленыя ў розных месцах. Помнікі адной асобе ў розных месцах могуць мець розныя значэнні і несці розныя пасылы. Прыкладам могуць служыць помнікі Адаму Міцкевічу ў Кракаве і Львове, Варшаве і Мінску, Вільні і Наваградку прапанаваныя для параўнання.

  • Ці адразу вы адказалі, у якім горадзе (краіне) стаіць той ці іншы помнік аднаму чалавеку?
  • Чым помнікі адрозніваюцца і ў чым, наадварот, аднолькавыя?
  • Ці можна меркаваць праз іх пра пра спецыфіку лакальнай памяці?

Помнікі Адаму Міцкевічу ў розных гарадах.

Цікава будзе папрацаваць з помнікамі Францішку Скарыну (у Празе, Мінску) у гэты юбілейны год – 500!

Практыкаванне “Помнік як навіна”

(можа быць тэмай для інфармацыйнай гадзіны)

З’яўленне новых помнікаў можа быць вельмі цікавым з розных пунктаў гледжання. Можна працаваць з помнікам як з … актуальнай навіной. Давайце прааналізуем помнік, які нядаўна з’явіўся ў Мінску.

http://krynica.info/wp-content/uploads/2014/10/%D0%BF%D0%BE%D0%BC%D0%BD%D1%96%D0%BA.jpg
http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/mickevic1.jpg
http://euroradio.fm/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/smfullaspx6.jpg?itok=A4sceLwI

Прапануйце вучням даць сваю назву помніку, асабліва цікава, калі яны бачаць яго ўпершыню і нічога пра яго не ведаюць.

Потым можна параўнаць, пад якімі загалоўкамі напісалі пра гэты помнік у розныя медыя, і як яго часцей за ўсё называлі ў каментарах на форумах.

Пытанні:

  • Каму гэты помнік? (Пра што нам распавядаюць дэталі: сімвалы, адзенне?)
  • Пра што хацеў сказаць аўтар?
  • Пра што ён наадварот «забывае»? (Дакладней: Ці павінна пра нешта быць забыта?)
  • Якую гісторыю распавядае помнік?
  • Хто тут павінен успамінаць? У якой форме ён будзе ўспамінаць?
  • Якія каштоўнасці транслюе помнік? Ці адпавядае гэта вашым каштоўнасцям і ўяўленням?
  • Якую функцыю мае помнік у грамадскай прасторы?
  • Ці дазволілі б вы ўсталяваць гэты помнік, каб былі мэрам горада? Чаму?

Помнік царскаму гарадавому, усталяваны ў Мінску да 100-годдзя міліцыі.

Паглядзім на скрыны Google-запытаў:

http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/3a54e1b5d6b511ef3b793a0e3c5428f3.png
http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/goo.png

Выкарыстаныя матэрыялы: