Медыяадукацыя і медыяінфармацыйная граматнасць

Медыяадукацыя – частка асноўнага права кожнага грамадзяніна любой краіны на свободу самавыяўлення і атрымання інфармацыі, яна спрыяе падтрымцы дэмакратыі. Прызнаючы адрозненні ў падыходах і развіцці медыяадукацыі ў розных краінах, рэкамендуецца, каб яна было ўведзена ўсюды, дзе магчыма ў межах нацыянальных навучальных планаў, гэтак жа як у рамках дадатковай, нефармальнай адукацыі і самаадукацыі на працягу ўсяго жыцця чалавека. (ЮНЕСКА, 2002 г.).

Медыяадукацыя – частка адукацыйнага працэсу, накіраваная на фармаванне ў грамадстве медыякультуры, падрыхтоўку асобы да бяспечнага і эфектыўнага ўзаемадзеяння з сучаснай сістэмай мас-медыя, уключаючы як традыцыйныя (друкаваныя выданні, радыё, кіно, тэлебачанне), так і найноўшыя (камп’ютарна-апасродкаваныя дачыненні, інтэрнэт, мабільная тэлефанія) медыя з улікам развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

У гэтым азначэнні вылучаюцца два аспекты:

  • першы звязаны з уменнямі ўспрымання і выкарыстання інфармацыі, якая паступае з розных крыніц. Гэтыя ўменні спрыяюць развіццю асобы і дапамагаюць чалавеку ў прыняцці адпаведных стратэгій паводзін і дзейнасці;

  • другі — прадугледжвае наяўнасць у індывіда ўменняў быць паспяховым і адказным аўтарам звычайных, аўдыя і відэатэкстаў, якія размяшчаюцца ім на сайтах, у блогах, на YouTube, на форумах.

Медыяінфармацыйная граматнасць

Медыйная граматнасць

    • разумець ролю і функцыі медыя ў дэмакратычным грамадстве

    • разумець умовы, пры якіх медыя могуць выконваць свае функцыі

    • крытычна ацэньваць кантэнт медыя

    • узаемадзейнічаць з медыя для самавыяўлення і ўдзелу ў дэмакратычных працэсах

    • умець ствараць карыстальніцкі кантэнт

робіцца акцэнт на здольнасці разумець функцыі медыя, ацэньваць якасць выканання гэтых функцый і ўступаць у рацыянальнае ўзаемадзеянне з медыя дзеля самарэалізацыі

Інфармацыйная граматнасць

    • вызначаць і фармуляваць уласныя інфармацыйныя патрэбы

    • знаходзіць і атрымліваць доступ да інфармацыі

    • ацэньваць, сістэматызаваць і перадаваць інфармацыю

    • выкарыстоўваць інфармацыю, захоўваючы этычныя нормы

    • умець апрацоўваць інфармацыю, выкарыстоўваючы інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі

падкрэсліваецца важнасць доступу да інфармацыі, яе ацэнкі і этычнага выкарыстання

Схема. Значэнне медыйнай і інфармацыйнай граматнасці ў грамадстве

Прэзентацыю "Медыяадукацыйны падыход у навучанні: гісторыя і грамадазнаўства ў школе" можна паглядзець і спампаваць тут:

Патрэніруемся? Адкажыце на пытанні:

  • Хто падрыхтаваў гэты матэрыял? (Аўтарства)

  • На каго ён разлічаны? (Аўдыторыя)

  • Каму выгадная гэта інфармацыя? (Мэты стварэння)

  • Каму належыць дадзеная крыніца інфармацыі? (Хто можа атрымаць ад гэтага выгоды?)

  • Ці прадстаўленыя крыніцы інфармацыі? (Даcтавернасць)

  • Пра што гэта паведамленне? Якія ідэі, каштоўнасці або пункты гледжання ўтрымліваюцца ў гэтым паведамленні? (Рэпрэзентацыя)

  • Што замоўчваецца, застаецца недагавораным за знешняй абалонкай паведамлення? Які яго невербальны сэнс? (Метады ўздзеяння)

Медыяадукацыйны падыход у...і грамадазнаўства ў школе

Метадычныя дапаможнікі, зборнікі артыкулаў і распрацовак

belorusko_najbert RU.pptx

Прэзентацыя

Яраслаў Найберт: Медыяадукацыя як складнік навучання пра мінулае (на рускай мове)

Перад праглядам мэтазгодна прачытаць артыкул Я.Найберта :

Я.Найберт. Выкладанне гісторыі і медыяадукацыя ў гімназіі «Прыродная школа» ў Празе: ваенны ўчастак Ральско 1968-1991

Гравюра, карыкатура, мапа і фота як сродкі фарміравання крытычнага мыслення вучняў на ўроках гісторыі і грамадазнаўства

Практыкум:

Відэа-анімацыя: Ці магчыма расказаць усю гісторыю Беларусі ў адным роліку?

паглядзім анімацыйныя фільмы, прысвечаныя Беларусі

ацэнім навучальны патэнцыял кожнага анімацыйнага роліку: паняцці, даты, асобы, падзеі

Чаму ўспамінаюцца менавіта гэтыя (падзеі, асобы, даты)?

  • Што з пералічанага я не ведаў?

  • Што ёсць у школьным падручніку, а чаго няма? Чаму?

  • Як візуалізуюцца выбраныя падзеі?

  • Якую ролю адыгрывае музычнае суправаджэнне?

  • Якія мэты былі ў стваральнікаў кожнага з ролікаў? Для якой аўдыторыі яны створаныя?

  • падумаем, як можна скарыстацца ролікамі на ўроках і ў пазакласнай дзейнасці

  • Алена Палейка. Параўнальны аналіз анімаваных ролікаў на гістарычную тэматыку.

  • прапануем заданне па тэхналогіі перакуленае навучанне (вучням за некалькі дзён ці тыдзень-два прапануецца спасылка па відэа і пытанні для працы ў групах ці індывідуальна)

  • па тэхналогіі вэб-квэст (па праблемнаму полю відэа ці анімацыі вучням прапануецца выканаць заданне індывідуальна ці ў групе па выбранай ролі)

  • выбіраем гістарычны сюжэт і малюем сваю гісторыю (спасылка тут)

  • папрактыкуемся ствараць сваю гісторыю: (інструменты тут)

Святлана Сяргеева. Гісторыя Беларусі. 10 клас. Камплект метадычных матэрыялаў, які будзе карысным пры вывучэнні I і II раздзелаў вучэбнай праграмы з фокусам на праблематыку станаўлення беларускай дзяржаўнасці спампаваць на настаўніку.інфо У камплект уваходзяць 8 відэаролікаў з метадычнымі распрацоўкамі ўрокаў:

    • Дзяржаўныя межы Беларусі,

    • Кастрычніцкія падзеі 1917 г. ў Беларусі,

    • Брэсцкі мір і Беларусь,

    • Абвяшчэнне БНР,

    • Стварэнне ССРБ,

    • Падзеі савецка-польскай вайны ў Беларусі,

    • Беларуская дзяржаўнасць у 1919–1920 гг. Рыжскі мір,

    • Беларусь пасля Рыжскага міру.

Праца з плакатам і карыкатурай

Навучальны відэафільм па гісторыі: