Відэасэрвісы

Праграма Movie Maker ўваходзіць у пакет стандартных праграм Microsoft Office і, як правіла, аўтаматычна ўстаноўлена на камп’ютары. Праграма дастаткова зручная пры анансаванні вялікіх тэм па гісторыі, асабліва звязаных з культурай, на заключных этапах урокаў для стварэння яркіх візуальных вобразаў. Праграма дазваляе ўжываць мноства эфектаў, устаўляць відэасюжэты, «рэзаць» гук на фрагменты, ствараць тытры на слайдах спачатку фільма і ў канцы. Праграма дазваляе вучням адчуць сябе рэжысёрамі і праявіць сваю творчасць. Пры дапамозе Movie Maker можна запісваць аўдыё і відэа ролікі, якія можна арганізаваць і рэдагаваць для стварэння фільмаў.

VideoNotes (http://www.videonot.es) – сэрвіс, які можна ўжываць для самых розных задач.

Пры праглядзе відэароліка, справа з’яўляецца панэль для нататак, якія аўтаматычна сінхранізуецца з часавай (хранаметраж) шкалой відэа. Гэта вельмі зручна, калі настаўнік хоча разбіць ролік на часткі ці задаць свае пытанні да канкрэтнай часткі відэа (гл. скрыншот вышэй); ці, напрыклад, калі ён хоча атрымаць зваротную сувязь ад вучняў. Таксама ўсе нататкі можна захоўваць на Гуглдыску.

EdPuzzle (https://edpuzzle.com) – гэта сэрвіс, які дазваляе мантаваць відэа, дадаваць галасавыя каментары і пытанні па тэматыцы вучэбнага матэрыялу.

Сэрвіс дае магчымасць адсочваць, хто з вучняў ужо перагледзеў відэа і як справіўся з прапанаванымі заданнямі.