Тэхналогия "Перакуленае" навучанне

Ідэя «перакуленага» навучання (flipped learning) ўзнікла некалькі дзесяцігоддзяў таму ў ЗША. Сутнасць гэтай мадэлі змяшанага навучання заключаецца ў тым, каб прыцягнуць вучняў да рэальнай дзейнасці на ўроку, а не запісванне лекцый за настаўнікам. Для гэтага змяняецца змест дамашняй работы і работы на ўроку. Замест выканання дзясятка прыкладаў або рашэння іншага дзясятка задач, калі рэдка ўдаецца атрымаць кансультацыю па пэўных пытаннях адразу, вучням даецца доступ да электронных рэсурсаў.Галоўным чынам, гэта вучэбныя відэа па тэме, зробленае самім настаўнікам або знойдзеныя ў Інтэрнэце.

Перакуленае навучанне будуецца на наступных ідэях :

 ідэя «гульні на поле вучняў», бо вучні ахвотней звяртаюцца да рэсурсаў Інтэрнэту, а не да крыніц на друкаванай аснове –ім больш прывабна усё тое, што звязана з камп’ютараам, з іншымі гаджэтамі;

 ідэя выкарыстання вучнямі размешчанай ў Інтэрнэце вялікай колькасці інфармацыі, якая часцей за ўсё выглядае больш прывабна, чым звычайны тэкст вучэбнага дапаможніка. У шматлікіх момантах яна мае інтэрактыўны характар і прадстаўляе альтэрнатыўныя тлумачэннні рэчаіснасці;

 ідэя актыўнасці ў навучанні, калі вучні выконваюць заданні па самастойнаму вывучэнні матэрыяла, па яго візуалізаці, па пошуку адказаў на пастаўленыя пытанні, па фармулёўке пытанняў;

 ідэя ўцягнутасці вучняў у агульную дзейнасць сваёй группы, падчас чаго рэалізуецца неабходнасць ў самазацвярджэнні, зносінах, пошуку.

 ідэя камбініравання традыцыйнага і камп’ютэрнага навучання (менавіта, гэты сімбіёз у шматлікіх крыніцах называюць змешанымм навучаннем).

На вучэбным занятку арганізуецца практычная дзейнасць. Падчас работы ў рэжыме «перакуленага» класа узрастае доля адказнасці самага вучня, стымулюецца развіццё яго асобасных характарыстык (актыўнасць, адказнасць, ініцыятыўнасць) і метапрадметных навыкаў (самаарганізацыя, кіраванне часовымі рэсурсамі). Абавязковая ўмова выкарыстання дадзенай мадэлі – наяўнасць у вучняў дамашняга персанальнага камп’ютара з выхадам у Інтэрнэт.

Класная работа прысвячаецца разбору складанай тэарэтычнай часткі і пытанняў, якія ўзніклі ў вучняў у працэсе выканання дамашняй работы (не больш за 25-30% часу). Таксама ў класе вучні пад наглядам настаўніка вырашаюць практычныя задачы і выконваюць даследчыя заданні. Пасля занятка ў класе, практычныя задачы завяршаюцца дома, выконваюцца тэсты на разуменне і замацаванне пройдзенай тэмы . Не існуе адзінай мадэлі перакуленага навучання – тэрмін шырока выкарыстоўваецца для апісання структуры практычна любых заняткаў, якія будуюцца на праглядзе папярэдне запісаных лекцый з наступным іх абмеркаваннем непасрэдна ў класе. У адной агульнай мадэлі вучні могуць праглядаць некалькі лекцый, якія доўжацца па 5-7 хвілін кожная. Анлайн-апытанні або заданні могуць перарывацца для праверкі засваення пройдзенага вучнямі матэрыялу. Прамая рэакцыя на апытанні і магчымасць паўторнага прагляду лекцый дапамогуць растлумачыць незразумелыя моманты.

10 правілаў пры перакладзе класа на новую методыку - перакуленае навучанне

Што трэба рабіць:

1. Распрацуйце для сваіх вучняў аўтарскія матэрыялы ў форме відэа-прэзентацый, па якіх яны маглі б займацца па-за урокаў. Безумоўна, інфармацыя ў рамках зацверджанай праграмы павінна служыць асновай атрымання ведаў, але вучні нашмат вышэй ацэняць асабісты ўклад свайго педагога.

2. Зрабіце выбар на карысць адной з сістэм кіравання навучальным працэсам і прытрымвайцеся абранай сістэмы.

3. Усталёўвайце вельмі канкрэтныя крайнія тэрміны выканання заданняў.

4. Забяспечце доступ да лічбавых матэрыялах для вучняў, у якіх няма выхаду ў Інтэрнэт з дому (напрыклад, пры дапамозе USB-назапашвальнікаў).

5. Разашліце бацькам вучняў лісты па электроннай пошце, каб растлумачыць сэнс новай мадэлі навучання; будзьце гатовыя адказаць на пытанні.

Што рабіць не рэкамендуецца:

6. Не спадзявайцеся, што вучні будуць глядзець і або чытаць складзеныя вамі матэрыялы толькі таму, што вы так сказалі.

7. Не разлічвайце на тое, што ўсе вучні будуць лепш спраўляцца з класнымі заданнямі, калі атрымаюць доступ да вучэбных матэрыялаў дома. На фоне павелічэння часу самастойнага навучання ўзрастае неабходнасць дыферэнцыяцыі заданняў па ўзроўнях складанасці, паколькі адны вучні будуць успрымаць увесь аб'ём інфармацыі, а іншыя могуць не справіцца.

8. Не чакайце ад сваіх калегаў безумоўнай згоды з прынцыпамі новай методыкі і падтрымкі ў навучальным працэсе.

9. Не забывайце, што фармат вучэбных класных заняткаў, прадугледжаны новай мадэллю, зусім не адказвае стандартным патрабаванням да педагога.

10. Не думайце, што распрацаваны вамі прэзентацыйны матэрыял будзе заставацца актуальным на працягу многіх гадоў.