Сэрвісы Вэб 2.0 у практыцы настаўніка гісторыі

У цяперашні час адукацыя становіцца больш дынамічнай, сеткавай і ўсё больш электроннай. Сучасныя вучні жывуць у свеце Інтэрнэту, сацыяльных сетак, блогаў, лічбавага аўдыё і відэа кантэнту, што дае ім магчымасць з аднаго боку мець неабмежаваны доступ да сусветных вучэбных рэсурсаў, а з другога дазваляе падтрымліваць камунікацыю з настаўнікам у любы час, у любым месцы.

Для эфектыўнай працы ў сучасных умовах настаўніку неабходна выкарыстоўваць тэхналогіі, якія дазваляюць хутка і зручна працаваць з інфармацыяй, планаваць сваю працу, падтрымліваць камунікацыю з вучнямі і калегамі. Да таго ж гэтыя тэхналогіі пашыраюць магчымасці вучэбнай і навуковай дзейнасці. Усё гэта можна здзейсніць пры выкарыстанні сэрвісаў вэб 2.0. Гэтыя сэрвісы мы выкарыстоўваем у паўсядзённым жыцці, самі таго не заўважаючы. Сэрвісы вэб 2.0 сёння карыстаюцца папулярнасцю ў сучасных навучэнцаў, бо яны даступныя, простыя ў засваенні і дазваляюць моладзі значна больш эфектыўна рэалізаваць сябе сацыяльна. Практычна кожны падлетак знаёмы з відэа і фота-сэрвісамі, з разнастайнымі мэсэнджэрамі, са скайпам. Таму, і педагогам неабходна актыўна асвойваць сацыяльныя сэрвісы і прымяняць у сваёй прафесійнай дзейнасці.

«Вэб 2.0» - тэрмін, які пазначае другое пакаленне сеткавых сэрвісаў. У адрозненне ад першага пакалення сэрвісаў яны дазваляюць карыстальнікам, якія былі раней толькі чытачамі і гледачамі інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт, стаць яго аўтарамі, рэдактарамі, сумеснымі ўдзельнікамі, то ёсць сумесна працаваць і размяшчаць у сетцы любую інфармацыю. Галоўны вектар развіцця вэб 2.0 - зніжэнне ўзроўню спецыяльных уменняў, неабходных для таго, каб прыняць удзел у напаўненні сеткавай прасторы. Аўтарам, для публікацыя сваёй працы ў Інтэрнэце ўжо не трэба ведаць мову HTML. Сучасныя сістэмы распрацоўваюцца па прынцыпе - чым больш людзей імі карыстаецца, тым яны становяцца лепш. Асаблівасцю сэрвісаў вэб 2.0 з'яўляецца прынцып прыцягнення карыстальнікаў да напаўнення і пастаяннага вывярэння зместу [1, с.21]. Такім чынам, сацыяльная арыентаванасць з'яўляецца прынцыповым адрозненнем сэрвісаў вэб 2.0 ад вэб 1.0.

Сам тэрмін «вэб 2.0» з'явіўся ў верасні 2005 года, аўтарам якога прынята лічыць Ціма О'Рэйлі - кіраўніка выдавецкай кампаніі O'Reilly Media і прыхільніка руху за свабоднае праграмнае забеспячэнне. У сваім артыкуле «What Is Web 2.0» (рускі пераклад артыкула ажыццёўлены ў кастрычніку 2005 года ў часопісе «Компьютерра» пад загалоўкам «Што такое вэб 2.0» (№ 37 (609) і №38 (610) і затым размешчаны пад загалоўкам «Што такое вэб 2.0» на сайце «Компьютерра online» [2]). Цім О'Рэйлі вызначыў «вэб 2.0» як методыку праектавання сістэм, якія шляхам уліку сеткавых узаемадзеянняў становяцца тым лепш, чым больш людзей імі карыстаюцца [3, с.9].

З дапамогай сэрвісаў вэб 2.0 можна арганізаваць наступную калектыўную дзейнасць:

  • Сумесны пошук і захоўванне інфармацыі;
  • Сумеснае выкарыстанне фотаматэрыялаў;
  • Стварэнне і сумеснае выкарыстанне медыя-матэрыялаў;
  • Сумеснае стварэнне і рэдагаванне гіпертэкстаў;
  • Сумеснае рэдагаванне і выкарыстанне ў сетцы тэкставых дакументаў, электронных табліц, прэзентацый і іншых дакументаў;
  • Сумеснае рэдагаванне і выкарыстанне карт і схем;
  • Інтэрактыўная дошка OnLine Dabbleboard, Wiki-насценгазета.

1. Патаракин. Е. Д. Социальноые взаимодействия и сетевое обучение 2.0 / Е.Д. Патаракин. – М.: НП «Современные технологии в образовании и культуре», 2009. – 176 с.

2. «Что такое Веб 2.0» // «Компьютерра online». – Режим доступа: http://old.computerra.ru/think/234100

3. Патаракин, Е. Д. Социальные сервисы Веб 2.0 в помощь учителю / Е.Д. Патаракин. – М: Интуит.ру, 2007. – 64 с.