Семінар па школьнай медыяадукацыі (гісторыка-грамадазнаўчы блок)

Матэрыялы выступлення Паўла Мартыноўскага

"Медыяадукацыйныя складнікі школьнай гісторыка-грамадазнаўчай адукацыі ў Чэхіі " на семінары ў НІА (27.09.2016)

1. Кніжныя гравюры як медыятэксты. Якія меседжы (паведамленні) яны ўтрымліваюць? (прасачыце па ім змены ў грамадстве напярэдадні Рэфармацыі).

Тры саслоўі. Надпісы азначаюць: «Ты маліся!», «Ты абараняй!». «Ты працуй!». Гравюра XV ст.

Пропаведзь Яна Гуса ў Віфлеемскай капліцы: з гравюры Ульрыха Гутэна. Джо Хас, 1525

Ксілаграфія ("Sauritt дэ Pasts") Лукас Кранах Старэйшы

2. Параўноўваем розныя медыятэксты. Чаму карыкатура можа сказаць больш, чым фота? Мюнхенскае пагадненне ці змова?

  • Прапануйце словы для новай персоны на карыкатуры, якой няма на фота (ці подпіс да карыкатуры).

  • Параўнайце з арыгіналам карыкатуры.

Каментар: Мюнхенскія пагадненні прывялі да падзелу Чэхаславакіі (карта на сцяне). Сталін хітра ўсміхаецца, гледзячы на ўдзельнікаў: яны дазваляюць яму прыняць удзел у змяненні межаў Еўропы на карысць СССР, следствам чаго стала падпісанне савецка-германскага пакта аб ненападзе (1939 г.) і сакрэтнага пратаколу да яго аб падзеле Усходняй Еўропы на сферы ўплыву паміж Германіяй і СССР .

Крыніца фота: wikipedia.org

Карыкатура арыгінал: http://mariendael-tl3.weebly.com/hoofdstuk-4-tweede-wereldoorlog.html

3.

3. Гістарычныя мапы як сродкі фарміравання крытычнага мыслення вучняў.

Устанаўленне аўтарства мапы і высвятленне пазіцыі яе стваральніка дазваляе вучням убачыць падзеі з розных бакоў, улічваць розныя пункты гледжання, пагрузіцца ў адпаведны кантэкст гістарычнай эпохі.

Сатирические карты Европы конца XIX — начала XX века

Редакция Bird In Flight нашла некоторые сатирические карты, изданные в XIX–XX столетияхl

Сатырычныя карты Еўропы

3.1. З дапамогай спампаваных з інтэрнэт-крыніц мапаў можна плённа працаваць над прычынна-выніковымі сувязямі. Вучні звычайна называюць прычынай Першай сусветнай вайны забойства эрц-герцага Франца-Фердынанда ў Сараева, але разгляд гэтых створаных у розныя часы ў розных краінах мапы дае магчымасць устанавіць яе прычыны.

3.2. Высвятленне таго, што ілюструе мапа, бывае часам вельмі карысным.

Мапа ілюструе першыя па колькасці этнічныя меньшасці.

4. Фота як ключавое пытанне ці жывая эмоцыя, якая звязвае гістарычны матэрыял з асабістым вопытам навучэнца.

Заданне: вы - журналіст і рыхтуеце артыкул па расавай дыскрымінацыі ў ЗША ў ХХ стагоддзі. Якое фота вы выбіраеце?

Каментар: звычайна вучні імкнуцца выбраць фота, дзе ёсць дзеянне і развіццё некай драматычнай сітуацыі. Хутчэй за ўсё яны выберуць фота пратэстаў у штаце Алабама, таму што ў фота з выступлення чорнаскурага лідара для іх няма нічога незвычайнага, а на фота з аўтобуса ўвогуле не звернуць увагу. Але, калі пасля пошуку інфармацыі даведаюцца, што на фота Роза Паркс, якая ва ўмовах дзеяння законаў аб сегрэгацыі адмовілася ўступіць "месца для белых" у аўтобусе, а на другім - застрэлены Марцін Лютэр Кінг... А яшчэ моцнае ўражанне на вучняў робіць фота помніка, які прысвечаны падзеям ў Алабаме.

Напрыканцы: скарыстайцеся Google-перакладчыкам і даведайцеся які мэсыдж на цішотцы, што апрануў Павел Мартыноўскі ў медыявандроўку на Беларусі.

https://sites.google.com/site/interaktivnaaistoria/mediaobrazovanie-i-mediagramtnost/seminar-pa-skolnaj-medyaadukacyi-gistoryka-gramadaznaucy-blok/PHOTO_20160929_090808.jpg