Браты

Браты.mp3

Нарадзіліся ў шчаслівай маці тры сыны. Жаданыя прыгожыя малайцы. Паміж сабой яны былі роднымі братамі. Задумалася маці: якія імёны даць сваім сынам, у якое адзенне прыбраць?

— Мы хочам, мама, — сказалі яны, — праславіць цябе на ўвесь свет.

Радуецца маці ды зноў клапоціцца.

— Ты, сынок, — кажа першаму, — насі адзенне, па якім усе будуць пазнаваць нашу багатую і мужную зямлю.

I прыбрала яна сына ў чырвона-зялёную вопратку Чырвонае — як сімвал барацьбы і працавітай крыві за вольнае жыццё, за сонечнае неба. Зялёнае — пад колер зялёных пушчаў і дуброў, жытнёвых палеткаў і гаючых лугоў-сенажацей. На вопратцы сына заззяў вясёлы ўзор-арнамент бела-чырвонага колеру.

— 3 гонарам буду насіць свой убор, услаўляць тваё імя, мама, — паабяцаў сын.

Звярнулася маці да другога сына:

— А цябе, сынок, буду прасіць, каб заўсёды насіў мой вянок-эмблему. Я спляла яго са спелых каласоў, збажыны, кветак канюшыны, ільну, якімі багата наша ўрадлівая зямля. I перавязала іх чьтрвона-зялёиай стужкай...

Браты пачалі разглядваць незвычайны вянок. У ім шмат сімвалаў: промні сонца на ўсходзе, а на іх — абрысы карты Беларусі, уверсе —зорка, унізе — частка карты зямнога шара.

— Буду лічыць за гонар, мама, насіць тваю эмблему, — сказау другі сын.

— А ты, мой галасісты сынок, будзеш спяваць маю самую дарагую песню, — папрасша маці трэцяга сына і падарыла яму ноты і словы песні.

Узмахнуў сын рукамі — і загучала ўрачыстая мелодыя. Заспяваў сын запаветную песню маці:

Мы, беларусы — мірныя людзі,

Сэрцам адданыя роднай зямлі,

Шчыра сябруем, сілы гартуем

Мы ў працавітай, вольнай сям'і...

Гімн Беларусі - Гимн Беларуси - Anthem of Belarus - Гімн Білорусі.webm

Так і жывуць у маці, нясуць ганаровую вахту яе тры сыны.