Азбука

агарода

АзбукаАгарода.mp3

Аднойчы на дачы Маша і дзед пачалі гуляць у школу. Маша — вучаніца. Дзед — наастаўнік. Маша ўзяла сшытак, ручку, села за столік, які стаяў на вуліцы, пад адкрытым небам, і тут да яе падышоў настаўнік:

— Напішы, Маша, літару А.

Маша хуценька намалявала зверху ўніз дзве ножкі, перакрэсліла іх рыскай, атрымалася А. Думала, ёй ужо за гэта будзе пастаўлена адзнака. Але настаўнік даў новае заданне;

— Цяпер, Маша, пахадзі па агародзе, што там расце на літару А.

Праз колькі хвілін яна, радасная і вясёлая, ускочыла ў дворык, і пачала выгукваць:

— Агрэст... Агуркі... Ажына... Алыча... А6ляпіха... Астры...

Дзед-настаўнік пахваліў вучаніцу і а6'явіў:

— Маша, стаўлю табе дзясятку!

Вучаніца ўсміхнулася і тут жа прапанавала:

— Давайце, настаўнік, напішам цяпер літару Б.

— Я згодзен. Пішы.

Маша лёгка справілася і з гэтым заданнем.

А як толькі напісала літару, паднялася з табурэціка і зноў знікла за жоўта-зялёным домікам. На гэты раз яна прынесла новыя адкрыцці. Аказваецца, на бабуліным агародзе растуць на літару Б бульба, бурак, бручка, боб...

Настаўнік узнагародзіў сваю кемлівую вучаніцу падарункам:

— За літару Б, Маша, атрымлівай банан, булку.

Гульня вельмі спадабалася Машы. Яна адшукала ў агародзе на літару В — вішню і васілёк, на літару Г — гарбуз, гарох, грушу.

На гэтым школьны ўрок і закончыўся. Маша стамілася. Не так проста вывучаць азбуку агарода. Яшчэ складаней яе вырошчваць.