Мероприятия

Музеем праводзіцца вялікая выхаваўчая, культурна – асветніцкая і пошукавая работа, актывізіруецца краязнаўчы рух. Праз вывучэнне багатай гісторыі і культуры Слонімшчыны фарміруецца любоў да Радзімы, актыўная грамадзянская пазіцыя. Створаны ўмовы для развіцця даследчых уменняў і навыкаў. Работа музея асвячаецца ў слонімскім перыядычным друку і слонімскім тэлебачаннем.

Актывісты музея прымалі ўдзел у падрыхтоўцы творчых праектаў. Так вучаніца 10 класа Богза Елізавета ўдзельнічала ў VII Каложскіх абласных навукова – адукацыйных чытаннях, якія прайшлі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэці імя Я. Купалы. Яна ўдзельнічала ў арганізацыі і правядзенні дыскусійнай пляцоўкі “Мая будучыня – на Радзіме ці за межамі”.

На абласным конкурсе творчых работ дыпломам III ступені была адзначана работа “Радзімы спадчына – мой гонар”.

Актывісты музея ўдзельнічалі ў міжнароднай навукова-практычнай інтэрнэт-канферэнціі (маладзёжны форум), прысвечанай Году малой Радзімы. Тэма «Проблемы формирования гражданской идентичности учащихся в условиях сетевого общения».

Прымалі ўдзел у абласным краязнаўчым конкурсе «Маёй зямлі невядомые тайны». Намінацыя «Дзіўныя людзі». Тэма «Сяргей Мікалаевіч Чыгрын - слонімскі краязнаўца, паэт, пісьменнік, кнігавыдавец». Намінацыя «Загадочные места». Тэма: «Память о Николае Мирошнике живёт под Слонимскими липами”.

У 2017 г. каманда «Батаўцы» прыняла ўдзел у фінале, 4 этапе “Што? Дзе? Калі?”, квэст-гульні “Музейны калейдаскоп”, які праходзіў у ДУА “Сярэдняя школа №2 імя М.П.Масонава г. Свіслачы”. “Батаўцы” ў складаным і цікавым спаборніцтве супраць 10 каманд Гродзеншчыны занялі III месца.

Была напісана творчая работа №2 “Последний бой Героя Советского Союза Александра Михайловича Осипова”, прысвечаная лётчыку, які вызваляў Слонім. Намінацыя "История войны в лицах"

Напісана навукова-даследчая работа “Па гераічных сцежках юных партызан Слонімшчыны”. Намінацыя “Я табой ганаруся, Беларусь!”. Секцыя гісторыі, грамадазнаўства, краязнаўства.

Прынялі ўдзел у міжнародным сацыяльным праекце грамадзянска-патрыятычнага накірунку ў сферы краязнаўства “Мы этой памяти верны”, які рэалізуе Цэнтр дзіцячага і юнацкага турызму і экскурсій г. Бранска. Праект прысвечаны 75-годдзю Прерамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Адна з мэтаў праекта – узаемны абмен вынікамі пошукавай і даследчай работы па вывучэнню Вялікай Айчыннай вайны. Для стварэння электроннага рэестру. “Книга, в ней собрано время, она для потомков…” былі адпраўлены матэрыялы аб дзейнасці партызанскіх атрадаў на Слонімшчыне. Плануецца выпуск друкаванага зборніка.

Будзем прымаць удзел у наступным блоку праекта - “По местам боёв”.

Наладжаны зносіны з узорным музеем гвардзейскай славы школы № 29 імя Віктара Мікалаевіча Маслоўскага г. Данецка. Кіраўнік музея Гарбунова Ларыса Паўлаўна і член савета музея Насця Гукава пабывалі ў нас у гасцях.

Адна з тэм нашага супрацоўніцтва - «Имена на обелиске». Актывісты нашага музея па запыту украінскіх сяброў прадпрымаюць захады па нанясенню на абяліск у Вялікай Кракотцы прозвішча Осіпава С.В., які там загінуў. У Дзень Перамогі плануецца правесці мітынг каля помніка.

Створаны праект “Інфармацыйныя рэсурсы Народнага музея рэвалюцыйнай і баявой славы імя А.С.Жукоўскага”. Прэзентацыя праходзіла ў выглядзе рэпартажа з месца падзей. Дзяўчынкі, як сапраўдныя журналісты, вялі навіны і бралі інтэрв’ю, дакладна і змястоўна адказвалі на пытанні членаў камісіі. Кожны вучань атрымаў сертыфікат удзельніка міжнароднай канферэнцыі.

Праводзяцца музейныя краязнаўчыя, патрыятычныя ўрокі і заняткі, урокі мужнасці, інфармацыйныя гадзіны не толькі для вучняў школы, але і для вучняў іншых устаноў адукацыі.

Тэматыка музейных урокаў:

«Они рождены защищать»,

“Сцяг 102 палка”,

«Имена героев в названиях улиц Слонима»,

«Партизанское движение на Слонимщине»,

«Шесть войн – одна судьба»,

«Подвиг героя не забыт» (освободителю Слонима - Шепелю Николаю Кузьмичу посвящается),

«Шаг в бесмертие. Герои Великой Отечественной войны Кузьма Гнидаш, Клара Давидюк»,

“150 дывізія ў складзе 3 ударнай арміі”,

“Вызваленне Прыбалтыкі”,

«Беларусь православная»,

“Галоўная справа жыцця Аляксандра Іванавіча Уладзімірава»,

«Боевой путь и дислокация 35 мсд 20 оа ГСВГ”,

“Герой нашага часу - лётчык Крошын»,

“Маленькія героі вялікай вайны”,

«Буду жив определённо…» к 120-летию командира 199 ШАД,

освобождавшей Слоним, - Виноградова С. Н.,

“Мы никогда не видели войны”,

«Кто они? Герои, дети?» к 75-летию Соловецкой школы юнг,

“Вдали за рекой” (да Дня памяці воінаў-інтэнацыяналістаў),

“Дети войны” (да Дня памяці юнага героя-антыфашыста),

“6 нараджэнняў 29 дывізіі”,

“Дарога негаснучай славы”,

“Народный герой Зиновый Колобанов”,

“Генерал ад краязнаўства”,

“Гонар маю!”,

“Слонім спартыўны”,

“9 гадоў 1месяц 18 дзён”,

“Памяці слонімца - Буты Мікалая Дзям’янавіча, вызваліцеля Слоніма ”,

«Патриот своей Отчизны - Михаил Клеофас Огинский»,

“Беларусь праваслаўная”

Распрацаваны экскурсіі: “Экскурсія па старому Слоніму”, «По героическим тропам юных партизан Слонимщины», “Падпольшчыкі слонімскага гета”, “Буду жив определённо…” (да 120-годдзя Вінаградава С.М. – камандзіра Слонімскай ШАД, якая вызваляла Слонім),

“Аб слаўным сыне Беларусі, ганаровым грамадзяніне Слоніма генерал-лейценанце Я.В. Леашэню”.

Перааформлены стэнд “Ганаровыя грамадзяне г. Слоніма” і перапрацавана экскурсія з аднаіменнай назвай.

Распрацавана сюжэтна-ралявая экскурсія «Наша школа вчера и сегодня», зняты відэаролік. Рабяты прадставілі сустрэчу 2 пакаленняў: вучняў 2017 г. і вучняў 70-ых.

Распрацавана пазнавальна-забаўляльная праграма да Дня Перамогі «Шутка быстрее пули, песня сильнее войны».

Традыцыйна кожны навучальны год пачынаецца правядзеннем раённых краязнаўчых спаборніцтваў на пераходны кубак Народнага музея імя А.С. Жукоўскага сярод навучэнцаў устаноў адукацыі.

Праводзіцца музейнае арыентаванне ў форме квэст-гульні.

Кожны год праводзяцца школьныя турысцка-краязнаўчыя канферэнцыі: «Народныя традыцыі – мая гісторыя, мая культура”

“Жыві, Слонімская зямля!”

«Мая малая радзіма»

У Народным музеі праводзіўся Міжнародны конкурс “Воін Садружнасці”. Прынялі ўдзел прадстаўнікі ваенных частак Заходняга аператыўнага камандавання.

Штогод праводзіцца школьны конкурс «Лепшы экскурсавод».

Адбыўся конкурс «Славутыя iмёны Беларусi: Францыск Скарына», прысвечаны 500-годдзю беларускага кнiгадруку. Ажывіла конкурс iнсцэнiроўка «Падарожжа дылетанта»

У межах конкурса «Батавяц-2018» прайшлі музейная алімпіяда “Зорны час” і квэст-гульня “Музейны калейдаскоп”

Кожны год да 9 Мая ў школе праводзяцца мітынгі

9 мая ў гарадскім парку да Дня Перамогі Народным музеем сумесна з вучнямі СШ №2, СШ №3 і іх бацькамі была праведзена рэканструкцыя “Адпачынак пасля боя”. Паставілі палатку, падрыхтавалі месца для прыгатавання ежы, расставілі музейныя экспанаты. У кожнага было сваё заданне: запрашаць гасцей, запрашаць напісаць лісты-пажаданні ветэранам, чысціць кулямётную ленту, наглядаць за экспанатамі. Гучалі песні, гісторыі, вершы. Усе прысутныя былі задаволены ўбачанай рэканструкцыяй.

Фэст у Альбярціне

З нагоды 700-годдзя Навагрудскай епархіі адбыўся інтэлектуальны турнір «Беларусь праваслаўная»

Асаблівую цікавасць выклікаюць сустрэчы з людзьмі завідных біяграфій.

Сустрэча актывістаў музея з Мікалаем Сцяпанавічам Фурчаковым – ветэранам Вялікай Айчыннай вайны з нагоды яго 100-гадовага юбілею. Запісана інтэрв’ю.

Віншаванне з Днём Перамогі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Сівоху М.Н. Былі ўручаны падарункі, разам з ветэранам спявалі франтавыя песні, пасадзілі ў палісадзе кветкі.

Тыдні і дні адчыненных дзвярэй у музеі адкрываліся сустрэчамі.

Сустрэча з выпускніком школы Балтрушкам Мікалаем Іванавічам – воінам – афганцам.

Сустрэча з палкоўнікам Драгуновым Валерыям Іванавічам, які ваяваў у Афганістане і слонімскім старшынёй Беларускага саюза афіцэраў - маёрам Паляковым Анатоліям Іванавічам. Хвілінай маўчання скончылася гэта сустрэча…

Сустрэча з унукам слонімца, ганаровага грамадзяніна г. Слоніма, генерал-лейтэнанта інжынерных войскаў Яўгенія Варфаламеевіча Леашэні.

Сустрэчы ў музеі з выпускніцамі школы – Верай Уладзіміраўнай Фядутай, выдатнікам народнай адукацыіі БССР, Заслужаным работнікам народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Т А Кузьміч - старшынёй БРСМ Слонімскага раёна.

Сустрэча з удзельнікамі клуба “Гістарычнае краязнаўства”, створанага на базе Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Мужчыны і жанчыны сталага ўзросту, жыхары г.Слоніма ўпершыню адкрылі для сябе наш музей. Для людзей, большая частка жыцця якіх прайшла ў савецкія часы, тэматыка залаў была знаёмай і зразумелай.

Сустрэча з майстрам вышыўкі – В.П. Бондар

Сустрэча з мастакамі творчай суполкі “Слонім-Арт”: старшынёй суполкі – Я.В. Івановым, Т.Я. і А.В. Сцяцэнкамі, К.С. Куляшом.

Сустрэча з беларускімі казакамі. Сустрэча не была выпадковай. Частка экспазіцыі музея прысвечана 4 гвардзейскаму Кубанскаму казачаму кавалерыйскаму Ордэна Леніна Чырвонасцяжнаму Ордэнаў Суворава і Кутузава корпусу. Для гасцей школьнікі правялі экскурсію і падрыхтавалі выступленне агітбрыгады «Мы никогда не видели войны», якое было прысвечана вызваленню Слонімшчыны конна-механізаванай групай 1 Беларускага фронту пад камандаваннем генерал-маёра І.А. Пліева. Казакі, ў сваю чаргу, расказалі аб узнікненні воінскага фарміравання - Старадубскай 7-ой паўсотні, выбары сцяга, перадалі музею казацкую фуражку. Паабяцалі супрацоўнічаць з музеем.

Для вучняў школы быў праведзены незвычайны ўрок -сустрэча “Адкрытая кніга Беларусі”. Настаўнікамі выступалі слонімскія мастакі Васіль Леанідавіч Грыневіч, Андрэй Мікалаевіч Сідараў і Тамара Якаўлеўна Сцяцэнка. Кожны з іх прыгатаваў для вучняў цікавыя майстар-класы. В.Л. Грыневіч вучыў вырэзваць пры дапамозе нажніц і сцізорыка выцінанку, суправаджаючы сваю працу звесткамі з гісторыі і сучаснасці пра развіццё такога віда мастацтва. Т.Я. Сцяцэнка дэманстравала пляценне габеленаў з акрылавых нітак. Дзяўчаты прынялі ўдзел ў стварэнні шэдэўра. Мастак-аніматар А.М.Сідараў дзяліўся з вучнямі сакрэтамі выпуску мульцікаў.У кожнай працы мастакоў адлюстроўваліся беларускія матывы, матывы малой Радзімы.

Сустрэча з Ігарам Іванавічам Падгарадзецкім.

З цікавасцю і захапленнем слухалі вучні вядомага слонімазнаўцу. Навуковец гісторык з задавальненнем расказваў пра свае знаходкі. Экспанаты з калекцыі “ажывалі” прама ў руках.

Лёгка ўяўлялася, як выглядаў побыт і праца людзей у старжытныя часы на Слонімшчыне. Кожны атрымаў памятны падарунак - значок-смайлік.

Презентацыя кнігі "Гісторыя Сапегаў"

Выставы:

“У вайны не жаночы твар”,

«Жыць – Радзіме служыць». Выстава кніг да 100-годдзя УС РБ

Да Дня воіна-інтэрнацыяналіста была арганізавана выстава “Вдали, за рекой”, на якой былі прадстаўлены фотаздымкі, асабістыя рэчы і ўзнагароы ўдзельнікаў Афганскай вайны, выпускнікоў нашай школы.

Праходзіла выстава старажытных кнiг (18-19стст.). Прадаставіў кнігі і цікава пра іх расказаў настаяцель храма Афанасія Брэсцкага Бобчык У.П.

Выстава майстра вышыўкі В.П. Бондар складалася з вышытых карцін: нацюрморты, пейзажы, партрэты і з вышываных сурвэтак з аздабленнямі для сукенак.

У раённым Доме культуры на сцэне ўспыхнула цэлая пляяда вялікіх і малых зорачак – школьнікаў, якія прымалі ўдзел у конкурсе “Хрыстаславы 2018”. Гледачы з захапленнем сачылі за феерычнымі выстуленнямі танцавальных калектываў, з заміраннем сэрца ўспрымалі біблейскую мудрасць праз вершаваную касцюміраваную інсцэніроўку, з цікавасцю слухалі пратаірэя Вадзіма Пятліцкага. Усе ўдзельнікі конкурса атрымалі падарункі і былі ўзнагароджаны дыпломамі.

Вучні нашай школы за праслаўленне Хрыста праз касцюміраваную музычна – танцавальную пастаноўку ўзнагароджаны дыпломам, салодкім падарункам і благаслаўленнем пратаірэя Вадзіма Пятліцкага.

Свята так спадабалася, што вырашана было правесці яго ў музеі. У актыўнай гутарцы ўдзельнікі мерапрыемства ўдакладнілі веды пра Ражство Хрыстова, пра стравы да святочнага стала, пра традыцыі і звычаі Хрыстаслава. Потым былі музычныя гульні і танцавальны марафон. Дзеці расказвалі вершы, спявалі песні, весяліліся ад душы.

22 красавіка 2015 года Народны музей адзначыў сваё пяцідзесяцігоддзе. Але цікавасць да музея не знікла і сёння. За апошнія тры гады музей наведала 10731 чалавек - наведвальнікі рознага ўзросту і рознага сацыяльнага стану (выхаванцы дзіцячага садка – доктар навук), слонімцы і госці з розных мясцін Беларусі і краін свету.

У чэрвені 2018 года ў Народны музей завітала дэлегацыя прадстаўнікоў садружнасці Расіі і Беларусі, госцей з Турцыі. Наведвальнікі прыемна былі здзіўлены значнасцю, каштоўнасцю і колькасцю экспанатаў школьнага музея.

За час існавання музея ў кнізе водгукаў было пакінута 829 запісаў. За апошнія 3 гады – 72. Усіх аб’ядноўвае вельмі моцнае ўражанне ад знаёмства з экспазіцыямі музея і пачуццё ўдзячнасці да стваральнікаў музея.

Вось некалькі прыкладаў.

“Гэта не проста музей – гэта сэрца горада Слоніма, гэта памяць, якая жыве ў імёнах і падзеях”, - наведвальнікі са Жлобіна. “Память - это единственное, что держит нас всех. Пока нас помнят – мы живы!” – наведвальнік з Масквы. “Музеи - это продолжение жизни. Память – это рассудок, премудрость и долгожительство. Спасибо за жизнь и любовь”, - Юрый Рыбакоў, труднік Жіровіцкага манастыра. “Ваш музей работает, чтобы передать молодому поколению святыню и наследие наших отцов и дедов, веру в добро и стремление приумножать лучшие традиции старшего поколения, беречь мир и создавать всё и вся на благо любимой Родины. Ваш музей – это настоящий музей, который хранит богатейший материал и дух 20 столетия! Берегите свою реликвию, гордитесь ею! А мы, педагоги, привезём своих воспитанников к вам”, - Ларыса Хацько, удзельнік двух Усесаюзных злётаў па мясцінах баявой і працоўнай славы ў Кіеве і Маскве і чатырох рэспубліканскіх. “Слонимщина останется в памяти абсолютно другой после посещения вашего музея!!!”, – настаўнікі Азярцоўскай сярэдняй школы. “Вельмі рада, што хоць праз дзесяцігоддзі ўсё ж трапіла ў лепшы школьны музей Савецкага Саюза. Сэрца замірае ад таго, што тут памятаюць, зберагаюць, выхоўваюць. Гэта так патрэбна ў наш нялёгкі ў маральным плане час, калі ўсё меньш застаецца ветэранаў вайны”, – журналіст рэдакцыі газеты “Іўеўскі край” Вера Гулідава.