Исследовательская деятельность

Міжнароднае супрацоўніцтва

Зараджэнне сяброўства

Некалькі гадоў назад у Беларусь прыязджалі госці з 29-й школы імя В.Н. Маслоўскага горада Данецка: кіраўнік Узорнага музея гвардзейскай славы Гарбунова Ларыса Паўлаўна і член савета музея Насця Гукава. Завіталі яны і да нас у музей. Мэтай візіту было удакладненне, ці ёсць на помніках імёны загінуўшых воінаў 183 гвардзейскага Баранавіцкага Чырвонасцяжнага артылерыйска-мінамётнага палка 10 гвардзейскай Слуцкай кавалерыйскай дывізіі 4 гв. кубанскага казачага кавалерыйскага корпусу, якія вызвалялі Беларусь. Іхні музей прысвечаны воінам гэтага палка.

Пры вызваленні Малой і Вялікай Кракоткі загінулі Осіпаў Сяргей Васільевіч 1911 года нараджэння, гвардыі казак, каваль і Гварджаладзе Акакій Наевіч 1923 года нараджэння, гв. казак, падносчык. Але украінскім сябрам не ўдалося трапіць у Кракотку. Па іх просьбе туды з’ездзілі актывісты нашага музея. Аказалася, што на помніку загінуўшым воінам ў Вялікай Кракотцы сярод іншых вядомых імён (338 невядомых воінаў) ёсць толькі імя Гварджаладзе Акакія Наевіча. Відавочна, Сяргей Васільевіч Осіпаў уваходзіць у лік 688 невядомых воінаў, якія загінулі пры вызваленні мясцовасці вакол Кракоткі і Сялявіч. Актывісты музея пачалі работу па ўвекавечанню памяці Сяргея Васільевіа Осіпава - занясенні яго прозвішча на помнік ў лік вядомых воінаў. Ёсць упэўненасць, што да 9 Мая прозвішча Сяргея Васільевіча Осіпава будзе занесена на помнік.

Супрацоўніцтва пачалося з сустрэчы ў музеі

Госці з Украіны пасадзілі куст самшыту

Актывісты данецкага музея павіншавалі нас з пачаткам новага навучальнага года, пажадалі поспехаў у вучобе і прапанавалі больш цеснае супрацоўніцтва. Мы ахвотна пагадзіліся.

Нашым сябрам вельмі спадабалася беларуская мова. У падарунак яны атрымалі кніжачку вершаў нашых вучняў. І вось прыйшло паведамленне аб школьным конкурсе, які быў прысвечаны беларускай мове. Разам з вершамі знакамітых класікаў чыталі вершы нашых вучняў.

Мы вырашылі, што аб нашым супрацоўніцтве павінны ведаць усе рабяты. Таму будзем змяшчаць інфармацыю на стэндзе музея пад рубрыкай “Гаворыць Данецк”.

Мы адправілі нашым сябрам здымак самшыту. Ён ужо падрос, а быў жа зусім маленькі. Будзем расказваць аб ходзе работы па ўвекавечанню памяці Осіпава С.В., трымаць у курсе нашых музейных спраў і школьнага жыцця.