что такое устная история?

ГУО «Полочанская средняя школа Молодечненского района» выражает благодарность Ирине Каштолян, сотруднику Исторических мастерских имени Леонида Левина г.Минска за предоставленный теоретический материал по устноисторическим исследованиям, который мы размещаем в данном разделе нашего сайта.

1 Што такое вусная гісторыя.ppt

Вусная гісторыя. Інтэрв’ю як асноўны прыём вуснай гісторыі

Старажытныя рымляне паўтаралі: “Historia magista vitae est” (Гісторыя – настаўніца жыцця). Але ці то вучні былі кепскія, ці то настаўніца не лепшым чынам выконвашла свае абавязкі, але трагічныя падзеі неаднаразазова паўтараліся ў гісторыі. Нарэшце, у 19 ст. гісторык Васіль Ключэўскі з горыччу прызнаў, што гісторыя з’яўляецца не настаўніцай, а наглядчыцай, што яна не вучыць, а толькі карае за няведанне ўрокаў…

На самой справе, гісторыя вучыць толькі тых, хто жадае вучыцца. Спадзяюся, што беларусы належаць якраз для апошніх. Даўно ўжо наспеў час зразумець простую рэч: калі мы без гісторыі, то і гісторыя без нас!

Падручнік прапануе пэўны сістэматызаваны і закончаны нарыс гісторыі, але на самой справе, гісторыя – гэта пастаянны пошук ісціны і роздум над лёсам народа і краіны. Практычна не існуе адзінага бачання мінулага ў грамадстве, ёсць розныя гісторыі, зафіксаваныя ў памяці розных пакаленняў і сацяльных груп. Так, памяць салдата пра любую вайну відавочна адрозніваецца ад памяці пра вайну, напрыклад, галоўнакамандуючага або бежанца. Усе гэтыя розныя ўспаміны (розныя гісторыі) і складаюць калектыўную памяць грамадства, якая, у сваю чаргу, уплывае на разуменне сучаснасці і бачанне будучыні.

Шмат якія сучасныя праблемы можна тлумачыць менавіта тым, што адбывалася ў грамадстве ў мінулым. Гэта як з асобным чалавекам: папярэдні вопыт вызначае яго цяперашні стан і планы на будучыню.

Такім чынам, заходнія вучоныя ў 19 ст. прыйшлі да разумення таго, што трэба вывучаць гісторыю не толькі на падставе дакументаў, але і спрабаваць паглядзець на мінулае вачыма саміх іх удзельнікаў. Так нарадзілася вусная гісторыя. У 50-60гг. Пры розных універсітэтах (першым быў Калумбійскі ўніверсітэт ЗША) сталі стварацца спецыяльныя цэнтры запісу вусных сведчанняў, куды мог прыйсці любы чалавек і паведаць пра сваё жыццё, адметныя падзеі, сведкам якіх ён мог быць. Да цяперашняга часу запісы ўспамінаў захоўваюцца ў згаданых цэнтрах і выкарыстоўваюцца даследчыкамі.

Што ж такое вусная гісторыя (Oral Historу)?

1) гістарычны матэрыял, які трансліруе вусна веды і спадчыну;

2) накіраваны на яго метад гістарычнага даследавання;

3) вынік гэтага метада – створаная гістарычная крыніца, крыніца вуснага паходжання;

4) навуковая дысцыпліна.

Найбольш традыцыйным разуменнем вуснай гісторыі з’яўляецца: запісаныя ў аўдыё ці відэафармаце ўспаміны аб падзеях мінулага яго відавочцаў. Калі нейкі з пералічаных у тлумачэнні складнікаў адсутнічае, то гэта ўжо не вусная гісторыя. Нататкі ці пісьмовыя запісы ўспамінаў не з’яўляюцца вуснагістарычнай крыніцай. Пры запісе інтэрв’ю са сведкамі часу выстройваецца наступны лагічны ланцужок, які прыводзіць да стварэння новай крыніцы: падзея – інтэрв’юяваны – інтэрв’юер – гістарычны запіс.

Інтэрв’ю — разнавіднасць размовы, гутаркі паміж двума і больш людзьмі, пры якой інтэрв’ер задае пытанні сваім субяседнікам і атрымлівае на іх адказы. У некаторых выпадаках гэта адбываецца ў эфіры.

Віды інтэрв’ю:

§ Наратыўнае інтэрв’ю

- Вельмі адкрытае ў пачатку

- Інтэрв’юяваны распавядае яго гісторыю жыцця ці гісторыю, звязаную з падзеяй/перыядам

- Інтэрв’юер пасля задае пытанні для разумення і пасля пытанні ідуць далей у дэталі распаведзенай гісторыі

§ Экспертнае інтэрв’ю

- Інтэрв’юяваны разглядаецца як эксперт па спецыфічнай сітуацыі ці тэме

- Інтэрв’юер мае ўжо пэўную ступень ведаў па дадзеным пытанні і задае набор спецыяльных падрыхтаваных пытанняў

§ Інтэрв’ю мэтавай групы

- Выбарка інтэрв’юяваных павінна прадстаўляць сацыяльную групу

- Інтэрв’юер задае набор загадзя вызначаных, аднак адкрытых пытанняў

- Можа праводзіцца ў форме групавой дыскусіі

§ Апытальнік

Структура інтэрв’ю:

¢ уводная (анкетная) частка

¢ нязмушаны аповед

¢ змушаны аповед (пытанні па асноўнай тэме і па іншых тэмах)

¢ падсумаванне.

Віды пытанняў:

- адкрытыя (неабходна будаваць так, каб не было аднаскладовага адказу, каб падштурхнуць рэспандэнта расказаць гісторыю - наратыў)

- закрытыя ( патрабуюць дакладны адказ)

- удакладняючыя пытанні (пытанні на разуменне, высвятленне і дэталізацыю)

- тэматычныя пытанні (пытанні на магчымыя супярэчнасці, агульныя ацэнкі ці іншыя тэмы).

ПАРАДЫ ПРЫ ПРАВЯДЗЕННІ ІНТЭРВ’Ю

· Звярніце ўвагу на знешнія фактары правядзення інтэрв'ю (вопратка, памяшканне, размяшчэнне і г.д.)

· Пачніце з агучвання даты інтэрв'ю, імён інтэрв'юераў і інтэрв'юяванага, горада і краіны, дзе праводзіцца інтэрв'ю, пазначэння мовы інтэрв'ю

· Прытрымлівайцеся схемы інтэрв'ю (напрыклад: напаўадкрыты тып біяграфічнага інтэрв'ю)

· Не перапыняйце. Маўчанне або паўзы часта з'яўляюцца эфектыўнымі спосабамі атрымання інфармацыі

· Слухайце актыўна і ўважліва

· Кажыце па адным

· Задавайце адно пытанне за раз

· Пачніце з менш глыбокіх пытанняў

· Распытайце па бягучым пытанні цалкам, перш чым пераходзіць да наступнага

· Звычайна задаюць пытанні дастаткова адкрытыя, каб атрымаць апавядальныя адказы, калі вы не шукаеце канкрэтных кароткіх адказаў па "фактах".

· Замест таго, каб спытаць: "Ці Вы…", "Ці Вы маглі б", "Ці былі Вы", выкарыстоўвайце такія адкрытыя фармулёўкі, як "Раскажыце мне пра" ці "Калі ласка, апішыце". Заахвочвайце інтэрв'юяванага казаць падрабязна ў наратыўным стылі, а таксама дзяліцца яго ці яе рэакцыяй на тое, што ён/яна бачыў/бачыла як сведка гісторыі. Пазбягайце пытанняў, якія складаюцца з некалькіх частак

· Выкарыстоўвайце “тэхніку адчыненых дзвярэй” / "ўспрыняцця своеасаблівасцяў"

· Задавайце асацыятыўныя пытанні

· Задайце больш дэтальныя пытанні пазней у інтэрв'ю.

· Не каментуйце / супярэчце / папраўляйце інтэрв'юяванага падчас інтэрв'ю. Пры неабходнасці для ўдакладнення або ўласнага псіхалагічнага камфорту зрабіце гэта ў самай апошняй частцы інтэрв'ю. Не судзіце і не прэтэндуйце на ўсёведанне

· Пазбягайце гукавых сігналаў. Ківайце галавой, выкарыстоўвайце жэсты рук, падтрымлівайце зрокавы кантакт, што заахвоціць інтэрв'юяванага працягваць, і пакажа яму, што інтэрв'юер ўважліва і зацікаўлена слухае

· Звярніце ўвагу на чуемыя гукі (звонку або ад iнтэрв'юяванага) і паспрабуйце спыніць іх

· Закончыце інтэрв'ю цяперашнім часам і станоўчымі ўспамінамі – не пакідайце інтэрв'юяванага дзесьці ў мінулым. Дайце яму шанец прыйсці да завяршэння з пытаннем: "Ці ёсць што-небудзь яшчэ, што Вы хацелі б распавесці?"

· Будзьце дасведчаным і адчувальным да псіхалагічнай напругі ў працы падчас інтэрв'ю

· Абмяжуйце інтэрв'ю адной-двума гадзінамі працягласці, у залежнасці ад узроўню стомленасці вас і вашага інтэрв'юяванага.

· Агулам, не варта разлічваць на фотаздымкі для структуравання вашых інтэрв'ю, але вы можаце выкарыстоўваць іх у якасці зыходнай падказкі. Насіце з сабой вялікія канверты для пазычэння і маркіроўкі такіх артэфактаў, як фатаграфіі

· Падпісывайце і нумеруйце ўсе запісы адразу

· Вазьміце ў інтэрв'юяванага подпіс на анкеце дазволу выкарыстання інтэрв'ю, перш чым сыдзеце

· Не сыходзьце ў спешцы. Калі неабходна, пераканайцеся, што ён/яна ў парадку і яшчэ лепш, калі сведка не застанецца ў адзіноце. Пакіньце свае кантактныя дадзеныя

· Вярніцеся для дадатковага інтэрв'ю, калі гэта неабходна

· Прыміце меры для доўгатэрміновага захоўвання.