Устноисторические исследования легенд и преданий Полочанского края

Мы валодаем вялікім скарбам – роднай зямлёй з яе лясамі, палямі, рэкамі, прыгожай прыродай і людзьмі. У нас багатая духоўная спадчына – на зайздрасць многім! Яна была вялікай крыніцай натхнення не толькі для паэтаў. Сама наша зямелька, палітая потам і крывёю многіх пакаленняў, натхняла продкаў на змаганне за свабоду і стварэнне прыгожага, на само годнае жыццё. І ў гэтым вялікі сэнс. І цяпер, калі па розных прычынах парушылася повязь пакаленняў і многія маральныя арыенціры, мы можам выхоўваць новыя пакаленні беларусаў менавіта на гэтай нашай спадчыне праз любоў да родных мясцін, праз захапленне прыродай і людзьмі, якія жылі і жывуць на нашай зямлі, духоўнай спадчынай і традыцыямі.

Адкуль паходзяць назвы нашых вёсак? Адкуль узяўся каменны крыж, які стаіць каля дарогі на Зораньку ? Чаму поле, дзе прайшла вялікая бітва, называецца Чырвонай валокай? Чаму называюцца мясціны Пропасць і Страселле, Чаромухаў роў і Штаб? На гэтыя і іншыя пытанні мы і паспрабавалі адказаць.

11.12.2017 на базе ГУО «Полочанская средняя школа Молодечненского района» состоялось заседание методического объединения руководителей учреждений образования Молодечненского района. Тема заседания: «Развитие инновационной деятельности в учреждении образования».

Гостям Полочанской средней школы были представлен обряд «Калядкі», который подготовили учащиеся 8 и 10 класса, родители и Леган Л.Е., бабушка учащегося 8 класса, которая сыграла главную роль хозяйки дома. Подготовили мероприятие педагоги Линок И.Б. и Щуцкая С.И. в рамках работы над темами исследования «Сельские обряды и праздники» и «Легенды и предания родного края».

27.02.2018 у Палачанскай сярэдняй школе адбылося народнае свята Масленіца. Падрыхтоўка і правядзенне мерапрыемства праходзіла ў рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі вуснагістарычных даследаванняў роднага краю як сродак фарміравання сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый вучняў”. Вучні Х класа пад кіраўніцтвам настаўнікаў Лінок Ірыны Барысаўны і Шчуцкай Святланы Іванаўны карпатліва збіралі матэрыял для свята шляхам інтэрв’ю са сваімі роднымі і настаўнікамі школы. Ірына Барысаўна і Святлана Іванаўна дапамаглі скласці сцэнар свята, і ў выніку – атрымалася відовішчнае прадстаўленне для вучняў V – Х класаў з традыцыйнымі масленічнымі гульнямі, танцамі і карагодамі.

І якая ж Масленіца без бліноў?! Клапатлівыя бабулі і матулі вучняў напяклі бліцоў і піражкоў розных формаў і з розным начыннем. Акрамя таго, што вучні нашай установы далучыліся да традыцый Палачанскага краю, яны яшчэ і атрымалі смачны пачастунак напрыканцы свята.

Полочаны. бел..pptx

Лягенды і паданні нашага краю

КАЛЯДЫ.docx

СЦЭНАРЫЙ ПАЗАКЛАСНАГА МЕРАПРЫЕМСТВА "КАЛЯДКІ"

даследчая работа ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ НАШАГА КРАЮ ЯК АБ'ЕКТ ВУСНАГІСТАРЫЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ .docx

ЛЕГЕНДЫ І ПАДАННІ палачанскага КРАЮ як аб’ект вуснагістарычных даследаванняў

(даследчая работа)

СЦЭНАРЫЙ МАСЛЕНІЦА.docx

СЦЭНАРЫЙ ПАЗАКЛАСНАГА МЕРАПРЫЕМСТВА "МАСЛЕНІЦА"

ІНТЭРВ'Ю З БЕКІШАМ МІХАІЛАМ АСІПОВІЧАМ

20170925_001.mp3
20170925_002.mp3
20170925_003.amr
20170925_003.mp3