Географическое краеведение и исследовательская деятельность

даследчы праект

“Віртуальны даведнік “Маладзечанскі край у прасторы і часе”


Маладзечанскі край, як і шматлікія куточкі нашай роднай Беларусі, валодае сваёй унікальнасцю і непаўторнасцю. Аднак не кожны жыхар раёна ці яго госць мае магчымасць здзейсніць рэальнае падарожжа па родным краі ў выніку склаўшыхся аб’ектыўных і суб’ектыўных прычын. Вось чаму ў нас узнікла ідэя стварэння віртуальнага даведніка пра ўсе нашы вёскі з іх кароткай гістарычнай і сацыяльна-геаграфічнай характарыстыкай. У гэтым заключаецца актуальнасць нашага даследавання.

Працуючы над праектам, мы прааналізавалі шмат літаратурных даведнікаў пра наш раён, праводзілі гутаркі і інтэрв’ю з мясцовымі жыхарамі раёна, рабілі фотаздымкі асобных аб’ектаў, наведвалі музеі і бібліятэкі раёна, трымалі цесную сувязь з сельскімі вканаўчымі камітэтамі, школамі раёна.

Накірункі нашага даследавання заключаліся ў наступных дзеяннях:

- распрацавалі праграму дзейнасці над праектам;

- стварылі творчыя групы па накірунках дзейнасці;

- правялі даследаванні ў вобласці адміністрацыйна-тэрытарыяльнай структуры раёна;

- даследавалі гістарычныя падзеі, узнікненне населеных пунктаў раёна ў часе;

- даследавалі паходжанне назваў населеных пунктаў Маладзечанскага раёна”;

- даследавалі прыродную, гісторыка-культурную спадчыну і сацыяльна-геаграфічную структуру раёна;

- даследавалі працэсы змянення населеных пунктаў у прасторы і часе.

Гэтыя даследаванні мы праводзілі з выкарыстаннем вуснагістарычных метадаў, а менавіта: гутарак, інтэрв’ю з мясцовымі старажыламі, іншымі зацікаўленымі асобамі пра прыродныя, гісторыка-культурныя каштоўнасці, славутых землякоў нашага раёна.

У працэсе распрацоўкі віртуальнага даведніка была даказана практычная магчымасць спалучэння ў рабоце праграмы Microsoft PowerPoint, праграмнага комплексу “QuantumGIS”, дадатку картаграфічнага сервісу “Google карты” і праграмы “1С: Канструктар інтэрактыўных карт”.

Маладзечанскі край.pptx

Віртуальны даведнік “Маладзечанскі край у прасторы і часе

ТАПАНІМІЧНЫ ДАВЕДНІК І ГІС-АТЛАС АЙКОНІМАЎ

МАЛАДЗЕЧАНСКАГА РАЁНА

Кожны з нас на працягу ўсяго свайго жыцця, з дзяцінства да глыбокай старасці пастаянна сутыкаецца з разнастайнымі геаграфічнымі назвамі. Але ці кожны з нас ведае, што азначае тая ці іншая назва? Ці кожны ведае, чаму тая ці іншая краіна, горад, рака, возера названы так, а не інакш? На самай справе, чаму месца, у якім вы нарадзіліся, носіць такую, а не іншую назву?

У працэсе даследаванняў былі выкананы наступныя накірункі дзейнасці:

  • па новаму згрупаваны населеныя пункты па сельскіх Саветах, так як у выніку скасавання ў 2013 г. двух сельскіх Саветаў старая групоўка не адпавядала сапраўднасці;
  • складзена табліца населеных пунктаў, якія зніклі з твару раёна за мінулыя 75 гадоў і табліца населеных пунктаў, якія былі перайменаваны ў савецкі час;
  • згрупаваны населеныя пункты раёна па этымалагічнаму і семантычнаму крытэрыях і скланы адпаведныя дыяграмы;
  • выяўлены населеныя пункта іншамоўнага паходжання і складзена адпаведная дыяграма;
  • стварана новая карта адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу раёна ў праграмным комплексе «Quantum GIS»;
  • створаны карты паходжання назваў населеных пунктаў Маладзечанскага раёна ў праграмным комплексе «Quantum GIS».

У выніку праведзеных даследаванняў былі атрыманы:

  1. Тапанімічны даведнік Маладзечанскага раёна. Айконімы;
  2. ГІС-атлас айконімаў Маладзечанскага раёна.


Тапаніміка.pptx

ТАПАНІМІЧНЫ ДАВЕДНІК І ГІС-АТЛАС АЙКОНІМАЎ

МАЛАДЗЕЧАНСКАГА РАЁНА

Даследчыкі роднага краю.docx

Даследчыкі роднага краю