Піменаў Іван Піліпавіч

Быхаўскі раён

ФОТО

СРЕДСТВА МАССОВОЙ ИНФОРМАЦИИ

У вёсцы Ветранка Смаліцкага сельсавета жыве інвалід Вялікай Айчыннай вайны Іван Піменаў. Хата ягоная стаіць, сапраўды, быццам на вятрах, бо месціцца зyciм асобна ад самога населенага пункта, пры дарозе на пасёлак Ухлясць. Знайсці яе аказалася няцяжка, як, дарэчы, i тpanіць y жыллё гаспадара. Тым днём не вартавалі сядзібу нi сабакі, нi замкі ці зашчапкі на дзвярах, толькі кот сярдзіта глядзеў з вокнаў веранды на няпрошаных гасцей. Гаспадара ж мы заспелі, як i трэба было быць у 20-градусны мароз, за паленнем печкі.

Іван Піліпавіч мае амаль 91 год веку, ды па ягоных жа словах, амаль столькі ж i xвароб.

– Здароўе сваё я згyбiў, канешне, на вайне, – пачаў размову былы воін. – Адно цяжкае, два лёгкіх раненні ды кантузія зрабілі сваю чорную справу, моцна паўплываўшы яшчэ, лічы, падчас юнацкіх гадоў на мае здольнасці паўнавартасна рухацца, чуць, бачыць. Я ўсё пасляваеннае жыццё з-за праблем са здароўем, як мае быць, нідзе так i не працаваў...

А пачыналася ўсё перад вайною так рамантычна, перспектыўна. Я, ураджэнец Смаленскай вобласці Pacii, сын кадравага вайскоўца Чырвонай Apмii пасля заканчэння школы паступіў у Ленінградскае ваенна-палітычнае вучылішча. Нягледзячы на пачатак у 1939 годзе Другой сусветнай вайны, тое нашае пакаленне складала сабе на будучае зyciм мірныя планы. Можа таму адной з прычын была назойлівая савецкая прапаганда, якая нават не дапускала нас да думкі аб вайне, а тым болей, аб паражэннях у ёй, масавых ахвярах.

Аднак рэчаіснасць зyciм хутка дала аб сабе ведаць з самага жорсткага боку. Літаральна ў дзясятках кіламетрах ад Ленінграда напрыканцы 1939 года пачаліся сутычкі савецкіх пагранічнікаў з фінскай apміяй, якія ў 1940 годзе перараслі ў маштабны ўзброены канфлікт СССР з Фінляндыяй са шматлікімі чалавечымі ахвярамі. На гэтай неаб’яўленай вайне загінуў мой бацька.

Як аказалася потым, нядоўга ўжо заставалася i да пачатку вайны з Германіяй. Пэўна, прадбачачы гэта, адпаведныя армейскія структуры тэрміновым чынам пераспецыялізавалі нашу навучальную ўстанову ў танкавае вучылішча, але я яго так i не паспеў закончыць.

Ужо напрыканцы чэрвеня 1941 года курсантаў нашага вучылішча ў складзе танкавай брыгады перакінулі пад Талін у Эстоніі, дзе савецкія войскі вялі жорсткія абарончыя бai. Паступова адступаючы, войскі Чырвонай Apмii потым замацаваліся на подступах да Ленінграда. Там давялося правесці шмат месяцаў у акопах, калі ішло напружанае супрацьстаянне чырвонаармейскіх i фашысцкіх злучэнняў, але нi адзін з бакоў не прадпрымаў асабліва актыўных дзеянняў, акрамя артылерыйскіх «дуэляў». Па праўдзе кажучы, мы, простыя салдаты, ад такога бяздзеяння не зналі куды сябе дзець.

Для мяне, тады ўжо стралка-кулямётчыка, сапраўдныя бai пачаліся толькі вясною 1943 года, калі на Ленінградскім фронце пайшлі першыя наступальныя аперацыі па частковаму прарыву блакады. Там у чэрвені 1943 года мяне ўпершыню сур’ёзна параніла ў калена, i я трапіў у вайсковы шпіталь у Кастраму. Лячыўся доўга i цяжка, бо рана аказалася надта ж з няпростай ды загойвалася складана.

Тут ветэран, стомлены нялёгкімі для яго ўспамінамі, узяў паўзу, і мы пагутарылі з ім трохі пра цяперашняе жыццё. На яго ён не наракае, бо, дзякуй богу, яшчэ знаходзіцца на cвaix нагах ды пры розуме, а таксама мае паўсядзённую маральную ды матэрыяльную дапамогу ад сваёй дачкі Людмілы, якая пражывае непадалёку – у в. Ухлясць. Сабраўшыся з духам ды думкамі ветэран вайны прадоўжыў далей:

– Толькі напачатку 1944 года я стаў у строй i быў адпраўлены на 2-гі Укpaiнскi фронт, дзе на працягу лета ўдзельнічаў у шматлікіх баях па вызваленні Украіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. За вызваленне такіх буйных гарадоў як Кіраваград, Звенігарад, Знаменск, Умань, Пяціхатка, удзел у знакамітай Корсунь-Шаўчэнкаўскай аперацыі i вызваленні гэтага населенага пункта ўдастоіўся некалькіх Удзячнасцей Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі СССР Іосіфа Bicaрыёнавіча Сталіна, ордэна Славы 2-ой ступені.

Далей мой удзел у баявых дзеяннях прадоўжыўся ўжо ў Беларусі, дзе ў ходзе наступальнай аперацыі «Багратыён» удзельнічаў у вызваленні Барысава, Miнскa, Маладзечна, а потым ваяваў на тэрыторыі Літвы.

Гэты этап непасрэдна ваеннай біяграфіі часова перапыніўся ў жніўні 1944 года, калі атрымаў раненне pyкi i цяжкую кантузію. Аднавіўся даволі хутка i яшчэ ваяваў ва Усходняй Прусіі, Польшчы, а закончыў Вялікую Айчынную вайну вясною 1945 года пры фарсipaвaннi paкi Шпрэя. 3yciм мала не дайшоў да Берліна, з-за чаго тады было тpoxi крыўдна.

За вялікую i слаўную ратную справу рускі салдат Ваня Піменаў мае шмат узнагарод, пра некаторыя з ix ужо згадвалася вышэй. Геаграфію ягонага баявога шляху можна прасачыць па запісах у кніжцы чырвонаармейца, дзе пазначаны адзнакі за воінскія подзвігі, па медалях «За ўзяцце Кёнінгсберга», «За вызваленне Варшавы», «За Перамогу над Германіяй», «Медаль Жукава».

Іваноў, М. Слаўны салдат Іван Піменаў / Мікола Іваноў // Маяк Прыднпроўя. – 2014. – 22 лютага. – С. 2.