Пашалык Акцябрына

Кіраўскі раён

БИОГРАФИЯ

Вялікая Айчынная вайна застала васьмікласніцу Акцябрыну Пашалык у Бабруйску. Бацька заставаўся спачатку ў горадзе, а потым пайшоў у партызаны. Акцябрына заўважала, што моладзь усё часцей уходзіць на фронт. А яе не бралі, бо не выйшла гадамі. Задуманае здзейсніла пры дапамозе маленькай хітрасці – праз камісію вонкавага выгляду. І 18 мая 1943 года дзяўчына стала радавой зенітна-артылерыйскай батарэі. Вучоба аказалася быстрай, з большага навучылі «лавіць» варожыя самалёты, вядома з дапамогай прыбораў. У складзе 15-й батарэі А. Пашалык ахоўвала масты, электрастанцыі і іншыя важныя аб’екты. Услед за перадавымі часцямі рухаліся і зенітчыкі. Пабачыла шмат. Асаблівае ўражанне пакінуў вызвалены канцэнтрацыйны лагер Майданек у Польшчы. Дзень Перамогі выдатнік баявой і палітычнай падрыхтоўкі яфрэйтар Пашалык сустрэла ў германскім Франкфурце, а дэмабілізавалі яе толькі праз тры месяцы.

Працавала затым у розных установах райцэнтра. На заслужаны адпачынак пайшла з вытворчага дрэваапрацоўчага аб’яднання.

ФОТО