Мурашка Ганна Захараўна

Кіраўскі раён

БИОГРАФИЯ

Ганну Захараўну Мурашка ведаюць вельмі многія. Памятаюць былую медсястру і акушэрку па працы ў радзільным доме, якой яна прысвяціла звыш 30 гадоў свайго жыцця. Але далёка не усе ведаюць, што яе добрыя рукі ўмелі не толькі прыняць роды, увішна спавіць немаўлятак, але і апрацаваць рваную рану, перабінтаваць. А ціхі і лагодны голас мог супакоіць не толькі пакрыўджанае дзіця, але і цяжка параненага салдата.

Ганна Захараўна русская па нацыянальнасці. Нарадзілася на Арлоўшчыне 22 лютага 1920 года. Да вайны скончыла Арлоўскую фельчарска-акушэрскую школу і справілася тры гады адпрацаваць па спецыяльнасці. 23 чэрвеня 1941 года атрымала павестку ў армію. А праз два дні была ўжо ў саставе Арлоўскага ваеннага шпіталя. Пад бамбёжкамі рухаліся ў бок Масквы. Пад Тулай іх шпіталь расфарміравалі, а Ганну Захараўну накіравалі ў распараджэнне Алма-Ацінскага аблваенкамата. У адным з шпіталяў Казахстана знайшла прымяненне сваім ведам малады медык – была медсястрой эвакашпіталя № 1100 і № 4091. Воінскае званне – сяржант. У шпіталі медсястра пазнаёмілася з беларускім хлопцам, які праходзіў курс лячэння пасля ранення. Ужо праз два месяцы яго накіравалі пад Сталінград, потым ён удзельнічаў у вызваленні паўднёвых краін Еўропы ад гітлераўцаў. У лістападзе 1944 года Ганна Захараўна вярнулася ў Арлоўскую вобласць. А пісьмы ляцелі да яе са Сталінграда, Румыніі, Балгарыі, Венгрыі, Аўстрыі. Пажаніліся Ганна і Аляксей Мурашкі ў верасні 1945 года.

Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі.

ФОТО