Мацюшэўскі Рыгор Фаміч

Шклоўскі раён

ВОСПОМИНАНИЯ

ЛЁС І ВАЙНА САПЁРА І БАТАЛЬЁННАГА ФАТОГРАФА РЫГОРА МАЦЮШЭЎСКАГА НА СТАРОНКАХ ЯГО ДЗЁННІКА

У 2003 годзе ў горадзе Шклове памёр ветэран працы і Вялікай Айчыннай вайны Мацюшэўскі Рыгор Фаміч. Сын Пётр Рыгоравіч, згодна тэстаменту бацькі, перадаў у Музей гісторыі Магілёва яго дакументальны і фотаархівы, баявыя ўзнагароды і дзённік за 1945 г.

Рыгор Фаміч Мацюшэўскі нарадзіўся 1 жніўня 1920 года ў вёсцы Любатынь Жукнеўскага сельсавета Талачынскага раёну Віцебскай вобласці (Беларусь). Паходзіў з заможнай і шматдзетнай сям'і. У 1932 г. яго бацьку – Фаму Фадзеевіча Мацюшэўскага, за антысавецкую дзейнасць асудзілі на 10 гадоў, пакаранне адбываў у Сібіры («Сіблагу»). Маці з чатырма дзяцьмі засталася ў БССР. У шаснаццацігадовага падлетка Рыгора атрымалася збегчы з вёскі ў горад – Магілёў, дзе са жніўня 1936 г. па жнівень 1937 г. вучыўся ў школе «Стройуч». Затым ён на працягу двух год працаваў у Харкаве (Украіна) цесляром-сталяром трэста «Южстройпуть». Як пачалася Другая сусветная вайна (восень 1939 г.), вярнуўся на радзіму, працаваў у калгасе імя Калініна Талачынскага раёна. Са студзеня 1940 па чэрвень 1941 гг. – курсант, а затым трактарыст Талачынскай МТС. Верагодна з-за таго, што бацька быў сасланы, не трапіў у Чырвоную Армію. У перыяд гітлераўскай акупацыі Беларусі жыў і займаўся земляробствам у в. Любатынь (меў самаробны млын).

8 чэрвеня 1944 года быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Да 9 мая 1945 года спачатку радавы, а затым яфрэйтар (сапёр) 142-га асобнага мотаінжынернага ордэна Аляксандра Неўскага батальёна 33-й асобнай мотаінжынернй Магілёўскай брыгады. Удзельнічаў у вызваленні Магілёўшчыны, Мінска, Гродна, Беластока, Варшавы, Усходне-Памеранскай і Берлінскай аперацыях. У баях за вызваленне Польшчы быў паранены ў абедзьве нагі. Дэмабілізаваны ў маі 1946 г. сяржантам, камандзірам аддзялення.

Ён быў не проста салдатам, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Звернемся да цікавага дакумента (захоўваецца ў Музеі гісторыі Магілёва, фонды МГМ КП 4000): «Войсковая часть. Полевая почта 41703. Справка. Дана младшему сержанту Матюшевскому Грыгорыю Фомичу в том, что он действительно выполнял обязанности фотографа по совместительству с несением воинской службы при В/ч п.п. 41703. Что и удостоверяется. Камандир В/ч п.п. 41703 подполковнык Малыгин. Подпись, печать».

Рыгор Фаміч быў у батальёне фатографам і зафіксаваў шмат эпізодаў з ваеннага жыцця аднапалчан. Багаты і цікавы ваенны фотаархіў Р. Ф. Мацюшэўскага дэманстраваўся Музеем гісторыі Магілёва ў 2005 г. на яго персанальнай выставе «Вайна вачыма аднаго салдата». У гэтым выданні ўпершыню публікуюцца некалькі фотаздымкаў Рыгора Фаміча, зробленых зімой-вясною 1945 года і якія захоўваюцца ў фондах Музея гісторыі Магілёва.

Вялікую цікавасць даследчыка выклікае дзённік Р. Мацюшэўскага, які ён вёў на працягу 1945 года. Гэта невялічкая кніжка-блакнот (штодзённік), памерам 10,5x7 см, выдадзеная на нямецкай мове: «Kalender für 1945» (МГМ КП 3856). Гэта, хутчэй за ўсё, трафейны здабытак Р. Мацюшэўскага. Першы запіс у ім зроблены напрыканцы студзеня. Раней не мог, бо ўдзельнічаў у баях за вызваленне ад гітлераўцаў г. Варшавы (вызвалена 17.01.1945).

Салдатам на вайне было катэгарычна забаронена весці нейкія запісы. Калі іх знаходзілі – маглі аддаць пад трыбунал і жорстка пакараць. Таму, захаваўшыйся франтавы дзённік Р.Ф. Мацюшэўскага, – унікальная гістарычная крыніца.

Вашай ўвазе прапануюцца запісы салдата-франтавіка. У пэўныя дні іх няма. Таму што з-за ўдзелу ў баявых дзеяннях не хапала часу. Нават у маленькіх нататках салдата бачна спалучэнне гераізму (удзел у баях, раненне), трагічнага (гібель аднапалчан) і штодзённага клопату аб родных (захаваны аўтарскі правапіс і стыль):

«29.01.1945 г. Ночью прибыли в мястечка Герцегсвальдэ (У гэтым мястэчку знаходзіцца масавае пахаванне савецкіх салдат, якія загінулі пры вызваленні Польшчы (Усходняй Прусіі) – заўвага аўтара) в раёне городав райхоу, и любштадт (сучасны польскі горад – Мілакава – заўвага аўтара) и ночью уходили из этого населен. пункта в Райхау.

30.01. С утра прыбыли к передавой в мястечко вечером в 5 часов. Ранен и отравлен в сан. часть.

6.02. Прыбыли в сан. взвод отправил посылочку.

19.02. Сняли повязку с ран. (Лёгкае раненне ў абедзве нагі – заўвага аўтара).

1.03. Отправил посылочку с сапожн. материалом и ёщё кой чего.

8.03. Выписали с санвзвода и направили в свое подразделение для нясення дальнейшей службы и сегодня же прыбыл в свой взвод.

20.03. Выслав посылочку с места где стояли рядом с колбасной мастерской стирка гимнастерки.

28.03. Данциг (сучасны польскі горад – Гданьск – заўвага аўтара) отправил посылочку мамаши».

Тут трэба дабавіць тое, чаго няма ў дзённіку – 13.04.1945 Р. Ф. Мацюшэўскі быў узнагароджаны медалём «За боевые заслуги». З прадстаўлення да ўзнагароджання: «В боевых операциях батальона в Восточной Пруссии красноармеец Матюшевский проявил образцовую смелость и отвагу, обладая этими высокими качествами, он увлекал за собой остальных бойцов своего отделения при отражении контратак противника в районе г. Толькемит і Фраузнбург. В боях за советскую Родину был легко ранен 30.01.45 г. под г. Либштадт».

Працягваем:

«22.04. Переданы кавалерийскому соединению.

27.04. Пошли в наступление с кав. Дивизией (гвардзейская кавалерыйская дывізія 3 гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 2 Беларускага фронта (камандзір дывізіі генерал-маёр П.П. Брыкель – заўвага аўтара).

28.04. Марш и постройка мостов двух.

29.04. Марш и постройка моста.

30.04. Марш.

1.05. Марш.

2.05. С утра марш и соединились с союзными войсками на реке Эльба (Крыху паўночней ад нямецкага г. Вітэнберга (Германія) – заўвага аўтара).

3.05. Постройка пристани ночью.

5.05. Постройка пристани на стороне союзьников.

6.05. Выехали с мястечка где соединились с союзниками и марш на Штэтин (Шчэцін – горад на паўночным захадзе сучаснай Польшчы (раней галоўны горад прускай правінцыі Памеранія – заўвага аўтара).

8.05. Прибыли в Штетин и расположились в разборных фрицивских бараках.

9.05. Обед в честь праздника победы и смерть мл. л. Веровкина.

12.05. Проверка на мины улиц г. Штетина и после обеда за 2 растегнутых пуговицы 3 суток».

Адбыўшы трое суток за знешні выгляд «не па уставу», 16.05.1945 г. Р.Ф. Мацюшэуск атрымаў узнагароду – медаль «За отвагу». З прадстаўлення да ўзнагароджання: «В ночь с 28 на 29 апреля 1945 г. красноармеец Матюшевский с двумя бойцами произвёл инженерную разведку реки Хайель в месте проведения переправы возле хутора Лансеваль. Отважно переправившись на западный берег на плотике из бревён под огнём противника, красноармеец Матюшевский детально обследовал берег и выбрал наиболее подходящее место для постройки переправы и устройства подъездов к ней, чем обеспечил своевременное развёртывание работ по постройке переправы 2-й ротой».

Пасля вайны савецкі ўрад выплочвау грошы за кожную ўзнагароду. Штомесяц за медаль «За отвагу» – 10 руб., «За боевые заслуги» – 5 руб. (МГМ КП 4012). Быццам няшмат. Але ў вёсцы, дзе калгаснікі працавалі за «галочку» і нічога не атрымлівалі, гэта была значная сума. Акрамя таго, узнагароджаныя гэтымі медалями, мелі права бясплатнага праезду на ... трамваі! Только дзе той трамвай у Любатыні...

«22.05. Выслав посылочку с шелком.

1.06. Прибыли в польский город Бромберг (сучасны горад – Быдгаш – заўвага аўтара) в пригород в лесную чащу разбитые воздушной волной бараки.

2.06. Стоим на месте.

3.06. Троица. Поездка в город на поиски квартир празднество в городе и переезд на новое место стоянки в ляску Яхчица.

25.07. Отправил посылочку из Лигница (сучасны горад – Легніца – заўвага аўтара). 6 м шелку простынь и др.

30.07. Видел сон здаетца вытащил зуб плохой и он на подобие какойто чашки.

18.08. Работы очень много с отьезжающими снимками в том числе и Иванченка. в 9 часов вечер посьвящение отправке демобилизуемых присутствовал на вечере и я.

19.08. Утром провожал Иванченку днем спортивн. соревн. по бригаде и моя фотоснемка их. Вечером кино.

1.09. День рождения Антонины Григорьевны Матюшевской моей дочери.

11.09. Отправил письмо Казанцаву».

22 кастрычніка 1945 года ў жыцці Р. Мацюшэўскага адбылася яшчэ адна значная падзея. Працытуем дакумент (МГМ КП 3998): «Выписка из приказа 142 Отдельного Мото-Инженерного ордена Александра Невского Батальона № 168 от 22 октября 1945 года г. Гольдберг (Горад у ФРГ, федэральная зямля Макленбург – Пярэдняя Памеранія (Пруская Сілезія – заўвага аўтара). За отличное выполнение заданий в борьбе с немецко-фашистскими захватчиками награждается подарком от командования 142 Отдельного Мото-Инженерного ордена Александра Невского Батальона ефрейтор Матюшевский Григорий Фомич ФОТО-АППОРАТОМ и увеличительным прибором. Начальник штаба 142 ОМИо АН Бат. Капитан Сысоев». Подпіс. Пячатка.

Апошнія запісы ў дзённіку датуюцца лістападам 1945 года:

«3.11. Вечером прибыли в гор. Франфуркт – на Одере (Франкфурт-на-Одары – горад у сучаснай ФРГ, федэральная зямля Брандэнбург – заўвага аўтара) и ночлег в гостиницы.

4.11. Выехали с Франфуркта и прибыли вечером в гор. Штаргард (Сучасны польскі горад – Старгард-Шчэціньскі – заўвага аўтара).

17.11. Адрес Лебедева Леонида Ивановича в Московской области».

Узгаданая ў дзённіку сустрэча з саюзнікамі адбылася крыху паўночней ад нямецкага г. Вітэнберга. 28-й гвардзейскі кавалерыйскі полк пад камандаваннем падпалкоўніка М. А. Вісаітава падчас наступлення ў авангардзе 6 гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі ва ўзаемадзеянні з танкавымі і артылерыйскімі палкамі прарваў абарону ворага ў раёне горада Шведт (Германія). Напрыканцы дня 2 мая 1945 г. полк выйшаў на раку Эльба ў раёне паўночней горада Вітэнберг і ў ліку першых сустрэўся з англа-амерыканскімі войскамі.

Пасля заканчэння баявых дзеянняў Рыгор Фаміч разам з байцамі свайго падраздзялення займаўся размініраваннем гарадоў Германіі і Польшчы.

Аналіз дакументаў Р. Ф. Мацюшэўскага ў фондах Музея гісторыі Магілёва дазваляе асвятліць тыповыя факты з асабістага і працоўнага жыцця любога салдата-франтавіка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Беларус, быў жанаты, меў сына і дзве дачкі. У камсамоле не састаяў, але ў 1963 г. уступіў у КПСС. Сапёр-фатограф на вайне, затым меў грамадзянскія спецыяльнасці: трактарыст, фатограф, шафёр 3 кл. У паваенны час: трактарыст Коханаўскай МТС (1946-1950 гг.), курсант школы механізацыі сельскай гаспадаркі ў Магілёўскім раёне (1950-1952 гг.), загадчык майстэрні Коханаўскай МТС (1952-1953 гг.), слесар-зборшчык Мінскага трактарнага завода (1953-1954 гг.), механік Рыдомльской, Можайской МТС, саўгаса «Мскра», калгаса «Рассвет» у Талачынскім раёне (1954-1956 гг.), загадчык майстэрні саўгаса «Рыдомльскі» (1965-1973 гг.). Затым пераехаў з Беларусі ў Эстонію: слесар Локсаскага сударамонтнага завода (1973-1978 гг.), слесар па рамонту абсталявання калгаса «Куусалу» Харьюскага раёна (1978-1982 гг.). У маі 1982 г. выйшаў на пенсію і ў лістападзе вярнуўся на радзіму. Пабудаваў двухпавярховы дом з цэглы ў г. Шклове, дзе і жыў да сваёй смерці ў 2003 годзе.

Рыгор Фаміч быў узнагароджаны медалямі: «За отвагу», «За боевые заслуги», «За освобождение Варшавы», «За победу над Германией», «Ветеран труда» (1980 г.); ордэнам «Отечественной войны II степени»; юбілейнымі медалямі: «50 лет Вооружённых Сил СССР», «За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В.И. Ленина»; «60 лет Вооружённых Сил СССР», «Сорок лет Победы в Велмкой Отечественной войне 1941-1945 гг.», «70 лет Вооружённых Сил СССР», «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», медалём Жукава, знакам «Ветеран войны 1941-1945 гг.».

Напрыканцы засталося з гонарам адзначыць, што ён быў стрыечным братам нашай бабушкі і прабабушкі па бацькоўскай лініі – Таццяны Мікалаеўны Мацюшэўскай.

Падрыхтавалі Пушкін І.А. і вучань гімназіі № 1 г. Магілёва Пушкін Я.І.

ФОТО