Матвееў Аляксей Несцеравіч

Шклоўскі раён

ФОТО

СРЕДСТВА МАССОВОЙ ИНФОРМАЦИИ

Дарогамі вайны

Аляксей Несцеравіч Матвееў – ураджэнец вёскі Бабчына. Закончыўшы 4 класы школы, пайшоў вучыцца бондарскай справе. Так пачалася яго працоўная дзейнасць.

Прайшоў час. Матвееў вырашыў паступіць у Ленінградскую школу фабрычна-заводскага навучання. Выбраў спецыяльнасць арматуршчыка, але даехаць да Ленінграда не давялося – пачалася Вялікая Айчынная вайна. Аляксей вярнуўся ў родную вёску. Калгасная маёмасць, ураджай і зямля былі падзелены на ўсіх жыхароў.

Хутка вёску акупіравалі нямецкія захопнікі. Хлопца хацелі забраць у паліцыю, але ён не згадзіўся. Давялося з паўгода працаваць на прымусовых работах у Оршы. Затым адправілі на працу ў Германію, але па дарозе Аляксею ўдалося збегчы. Дадому вяртацца было нельга, таму падаўся ў партызаны.

Пасля вызвалення Беларусі Матвееў быў накіраваны на вучобу ў Казельск, і ў званні сяржанта атрымаў назначэнне ў 183-ці запасны полк. Так, у студзені 1945 года Аляксей удзельнічаў у наступленні і фарсіраванні Віслы (Польшча) у якасці кулямётчыка. Тут атрымаў раненне ў галаву і руку. Каля трох месяцаў лячыўся ў шпіталі, потым зноў апынуўся на перадавой. Пры наступленні 20 красавіка 1945 года на Франкфурт Аляксей атрымаў цяжкае раненне і быў адпраўлены ў шпіталь г. Масквы. Пасля лячэння працягласцю ў пяць месяцаў баец вярнуўся дамоў інвалідам ІІ группы.

За доблесць і адвагу, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, А. Н. Матвееў узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І і ІІ ступені, шматлікімі медалямі.

Пасля вайны Аляксей Несцеравіч працаваў паляводам у калгасе. Разам з жонкай, Вольгай Дзянісаўнай, выхавалі траіх дзяцей, дачакаліся дзевяць унукаў і шэсць праўнукаў. Нягледзячы на сталы ўзрост, Матвееў працягвае займацца любімай справай – развядзеннем пчол.

Гады ідуць. Здароўе стала падводзіць, і зрок ужо не той, але радасна на душы, што амаль 60 гадоў над галавой блакітнае мірнае неба.

Салаўёва, А. Дарогамі вайны / Аліна Салаўёва // Ударны фронт. – 2004. – 2 чэрвеня. – C. 2.