Манько Людміла Іванаўна

Кіраўскі раён

БИОГРАФИЯ

Усё жыццё Людмілы Іванаўны Манько з’яўляецца прыкладам адданасці і самаахвяравання, служэння людзям і міласэрнасці, стаўшай яе другім «я». Юнацтва Л. І. Манько абпаліла вайна. У 1939 годзе закончыла Людміла Іванаўна медыцынскае вучылішча і стала працаваць загадчыцай Хвайніцкага ФАПа. Калі грымнула вайна, была дэмабілізавана ў дзеючую армію. Свой баявы шлях яна пачала ў званні лейтэнанта медыцынскай службы ў складзе 154-стралковай дывізіі Заходняга фронту. У медсанбат бясконцым патокам паступалі параненыя салдаты. І урачы, і сёстры міласэрнасці суткамі не выходзілі з аперацыйнай, змагаліся за жыццё параненых.

У тыя гады Л. І. Манько насіла іншае прозвішча – Сакалоўская, а са сваім будучым мужам – Сцяпанам Рыгоравічам Манько – сустрэлася пазней, калі пасля акружэння, ранення, палону і лагеру для ваеннапалонных у Журавічах, адкуль праз два тыдні зняволення ўчыніла ўцёк, зноў вярнулася ў Кіраўскі раён. Уладкавалася на работу ў раённую бальніцу старшай медсястрой. Дапамагала партызанам медыкаментамі і толькі ў верасні 1943-га, калі над ёй навісла рэальная пагроза выкрыцця, разам з сям’ёй перабралася ў партызанскі атрад і да самага вызвалення несла тут службу ў якасці фельчара.

А потым была Перамога, мірныя дні, напоўненыя стваральнай працай, шчаслівым сямейным жыццём. Шмат гадоў адпрацавала Л. І. Манько ў раённай паліклініцы.

Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны, медалямі, у т. л. «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»

ФОТО