Ляпейка Васіль Платонавіч

Быхаўскі раён

ФОТО

СРЕДСТВА МАССОВОЙ ИНФОРМАЦИИ

Ветэранаў, якія прайшлi франтавымi дарогамі Вялікай Айчыннай вайны з самага яе пачатку i да апошняга дня, на Быхаўшчыне амаль не засталося. Нават тым, каму давялося панюхаць пораху, ужо пад 90 гадоў. Як Васілю Платонавічу Ляпейку з аграгарадка Абідавічы. Да і большасць яго аднагодкаў даўно пайшлі ў лепшы свет. А ён яшчэ, дзякуй Богу, сам упраўляецца ў хаце, хаця ўжо каторы год жыве адзін.

Мы завіталі да яго недзе каля 11 гадзін ранніцы. Стары тупаў каля печы, перастаўляючы на стале нейкі посуд, адразу насцярожыўся, калі ўбачыў незнаёмых людзей: мяне i члена прэзідыума раённага савета ветэранаў Анатоля Kipэeвa. Только насцярожанасць адразу знікла, калі заўважыў старшыню Абідавіцкага сельвыканкама Алега Шадурына. 3 ім яны часам гутараць па самых розных пытаннях мясцовага жыцця. Калі не пры сустрэчы, то па тэлефоне, пасколькі ён у ветэрана ўстаноўлены даўно.

Алег Міхайлавіч прыйшоў не з пустымі рукамі, а з медалём «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг». Яго i ўручыў удзельніку той страшнай вайны.

Васіль Платонавіч затым расказаў, што ў гады фашысцкай акупацыі разам з маці i старэйшаю сястрою жыў у вёсцы. Карміліся з вырашчанага на ўласных сотках ураджаю, карову нават трымалі. Сястру потым павезлі ў Германію на прымусовыя работы, але па дарозе ў Нямеччыну Вольга ўцякла, вярнулася ўпотайкі дамоў i гэтаксама непрыкметна пайшла ў партызаны.

– У лістападзе 1943 года савецкія войскі вызвалілі вёску Абідавічы, – напружвае памяць ветэран, – але гітлераўцы яшчэ знаходзіліся ў суседняй вёсцы Сялец, дзе моцна акапаліся. Толькі ўжо ў студзені 1944 года нашы выбілі немчуру i адтуль. Пра тагачасныя моцныя бai добра апісваецца ў дакументальнай кнізе-хроніцы «Памяць. Быхаўскі раён».

Горад Быхаў яшчэ знаходзіўся пад немцамі, а вось райцэнтр Журавічы – не. Там усталявалася Савецкая ўлада, дзейнічалі ўсе ўласцівыя ёй органы, у тым ліку раённы ваенны камісарыят. Ён i даслаў у мai 1944-га павестку хлопцу на прызыў у войска.

Вайсковай справе вучылі спачатку ў пасёлку Рубанава, потым перайшлі ў вёску Шапчыцы. Адтуль група з 20 чалавек пяхотаю накіравалася ў Доўск. Там якраз праходзіла аўтакалона. Селі ў машыну i паехалі да Гомеля. Гомель ляжаў у pyiнax. Размясцілі ў нейкім хлеве. У iм жылі да самай вoceнi, ахоўваючы мост праз раку Сож. Мост ахоўвалі чатыры батарэі. Раз-пораз на яго наляталі варожыя самалёты, каб разбамбіць яго, спыніць хоць на нейкі час наступленне Савецкай Арміі. Скідвалі авіябомбы, узнімаючыя пасля выбуху ў неба высокія слупы вады. Але заўсёды ў баку ад важнага стратэгічнага аб'екта, бо агонь зенітак быў вельмі шчыльны, загараджальны.

Потым артылерыйскі зенітны дывізіён, калі мінавала небяспека, перавялі ў Прыбалтыку. У латвійскай сталіцы Рызе пачалі ахоўваць мост праз Даугау. Зноў налёты нямецкіх самалётаў, выбухі авіябомбаў, страляніна зенітак.

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны армейская служба працягвалася ў вучэбным атрадзе горада Ліепая, які тады называўся Лібава. Там атрымаў спецыяльнасць старшага тэлеграфіста апарата СТ-35 i накіраванне для далейшага праходжання службы ў штабе двойчы Чырванасцяжнага Балтыйскага флоту. У штабе служыў ажно да 1950 года. Kaлi дэмабілізаваўся, то з медалём «За перамогу над Германіяй», знакамі салдацкай доблесці на гімнасцёрцы вярнуўся ў свае Абідавічы. Крыху пабыў дома, а потым падаўся ў Гомель працаваць на электрастанцыю. Paбiў ажно два гады, затым вярнуўся дамой зноў i больш ужо нікуды не паехаў.

3 жонкаю Ірынаю Васільеўнаю, якая даўно пакінула гэты свет, нарадзілі i выхавалі тpaix дзяцей. Старэйшыя – дачка Наталля i сын Аляксандр – жывуць ў Санкт-Пецярбургу Расійскай Федэрацыі, а малодшы Mixacь – у Гомелі. Яны час ад часу наведваюць бацьку, дапамагаюць, чым могуць. Міша, зразумела, бывае часцей, бо жыве бліжэй. I стары ўдзельнік вайны заўсёды рады іхняму прыезду.

Коласаў, М. На вайне і ў штабе флоту / Мікола Коласаў // Маяк Прыдняпроўя. – 2015. – 28 сакавіка. – С. 2.