Лявіцкі Іван Іванавіч

Клічаўскі раён

ФОТО

СРЕДСТВА МАССОВОЙ ИНФОРМАЦИИ

Пачынаючы свой працоўны шлях у пятнаццацігадовым узросце, я марыў, як і мае аднагодкі, аб сваёй мірнай і шчаслівай будучыні. Пяць гадоў адпрацаваў у калгасе «Ленінскі шлях» Доўгаўскага сельсавета, а потым вучыўся ў школе механізацыі сельскай гаспадаркі ў г. Чэрыкаве, дзе атрымаў спецыяльнасць шафера і пасля вучобы ўладкаваўся ім у Красінскай МТС нашага раёна.

14 кастрычніка 1940 года быў прызваны на сапраўдную тэрміновую вайсковую службу. У войску залічылі ў 10-ы танкавы полк 5-й танкавай дывізіі, якая дыслакавалася ў г. Алітус Літоўскай ССР.

3 22 чэрвеня 1941 года, з пачаткам вайны, знаходзіўся ў дзеючых войсках, дзе быў за механіка-вадзіцеля танка Т-34. Спазнаў горыч адступлення пад націскам пераважаючых сіл праціўніка. 3 абарончымі баямі прайшлі кірункам Вільнюс-Мінск-Барысаў-Орша-Смаленск-Ельня-Калуга. Спыніліся пад Масквой, каля ст. Люберцы. Тут і адстойвалі сталіцу тагачаснай неабсяжнай Радзімы.

Потым частка войск была перакінута на цэнтральны фронт. I мне выпала ўдзельнічаць у вызваленні станцыі Абаянь, што ў Курскай вобласці. У баях на Арлоўска-Курскай дузе атрымаў раненне ў левую нагу.

Між тым цэнтральны фронт быу перайменаваны ў Варонежскі, а затым – у 1-ы Украінскі фронт. Адзін за адным мы вызвалялі савецкія гарады: Белгарад, Харкаў, Вінніцу, Сумы, Кіеў, Белую Царкву, Заходнюю Украіну. А там пачалося вызваленне Польшчы, у час якога на сандамірскім плацдарме 23 лістапада 1944 года мяне кантузіла і параніла асколкамі ў галаву, ад чаго атрымаў чэрап на-мазгавую траўму.

Далейшы мой франтавы шлях быў на аўтамабілі 3ІС-5 і пралягаў праз Румынію, Венгрыю, Чэхаславакію, Аўстрыю і завяршыўся ў Германіі. У Дзень Перамогі, 9 мая, мы сустрэліся на Эльбе з амерыканскімі салдатамі.

Дэмабілізаваны ў ліпені 1946 года з аўстрыйскага гарадка Вена. Вярнуўся ў родную вёску Новая Слабодка, у якой і жыву ўвесь пасляваенны час. Шмат гадоў адпрацаваў на савецка-партыйнай рабоце па месцы жыхарства.

Як удзельнік Вялікай Айчыннай вайны маю ўзнагароды: ордэн Чырвонай Зоркі, ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені, медаль «За перамогу над Германіяй», юбілейныя медалі.

Разам з жонкай, якая працавала настаўніцай у пачатковай школе, выгадаваў траіх дзяцей: сына і дзвюх дачок.

Франтавымі дарогамі : [успаміны ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Івана Іванавіча Лявіцкага] // Сцяг Саветаў. – 2000. – 3 мая. – С. 3.