Лаўрыненка Васіль Васільевіч

Кіраўскі раён

БИОГРАФИЯ

Сярод тых, хто на сабе зведаў усю моц і каварства нечаканага ўдара варожых полчышчаў, быў і наш зямляк Васіль Васільевіч Лаўрыненка, ратны і працоўны подзвіг якога адзначаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І ступені і многімі медалямі. Яму, франтавіку, давялося аднаўляць народную гаспадарку раёна, выводзіць людзей з зямлянак.

Нарадзіўся і вырас В. Лаўрыненка ў прыгожай вёсцы Шмакі. Пасля заканчэння 9 класаў у Быхаве паступіў у сельскагаспадарчы тэхнікум, што ў Чырвоным беразе на Гомельшчыне.

У 1940 годзе атрымаў дыплом агранома, а ў лістападзе таго ж года – павестку на сапраўдную ваенную службу ў армію. Служыў у Прыбалтыйскай асобай ваеннай акрузе. Тут 22 чэрвеня і сустрэў Вялікую Айчынную вайну. Адступаючы ў бок Ленінграда, салдаты выматвалі пераўзыходзячыя сілы праціўніка. Нягледзячы на ўпартае супраціўленне войск Паўночнага (Ленінградскага) і Паўночна-Заходняга франтоў, фашыстам удалося ў верасні 1941 года блакіраваць Ленінград з сушы. У студзені 1943 года Ленінградскі і Волхаўскі франты прарвалі блакаду і ўтварылі калідор у 8–10 кіламетраў. У выніку Ленінградска-Ноўгарадскай аперацыі вораг быў адкінуты на 220–280 кіламетраў, вызвалена Ленінградская вобласць. У баі за чыгуначную станцыю Чудава, што пад Ноўгарадам, намеснік камандзіра па палітычнай часці В. В. Лаўрыненка быў цяжка паранены: асколкам снарада раздрабіла калена. Прысуд ваенных хірургаў быў суровы: ампутацыя нагі. Аперыравалі ў медсанбаце, які размяшчаўся ў зямлянцы. Далечваўся ў эвакуацыйным шпіталі ў горадзе Кіраве.

Дадому вярнуўся адразу пасля вызвалення Мінска. Працаваў на розных пасадах: загадчыкам сектара партстатыстыкі, інструктарам райкама, загадчыкам парткабінета, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі, сакратаром райкама па зоне Кіраўскай МТС. Працяглы час В. В. Лаўрыненка ўзначальваў калектыў ільнозавода.

ФОТО