Капытоў Канстанцін Фёдаравіч

Круглянскі раён

ВОСПОМИНАНИЯ

«Нарадзіўся я ў вёсцы Старое Палессе ў 1925 годзе. У партызанскі атрад трапіў у 1944 годзе. У чэрвені месяцы, летам, быў вялікі бой каля вёскі Круча. Гэты бой быў бліжэй да вёскі Варапаі. Немцы ішлі з Круглага. Каля гэтай вёскі партызаны іх абстралялі. Немцы не чакалі партызан, яны пачалі адступаць у напрамку в. Катоўка. Гэты бой ішоў з самага рання і да вечара. А вечарам партызаны накіраваліся ў Слаўнае да дзейнічаючых войск Чырвонай Арміі. З Слаўнага, разам з іншымі партызанамі мяне накіравалі ў Магілёў на перападрыхтоўку. Трапіў я ў пяхоту. Амаль пяшком прайшоў ад Кручы да Эльбы.

Раненне атрымаў 27 жніўня 1944 года. Знаходзіўся ў шпіталі ў Польшчы (г. Замбраў). Пасля шпіталя зноў у пяхоце. Служыў у 277 стралковым палку малодшым сяржантам. Калі ваяваў у Германіі і быў галоўным у дазоры, то разам з салдатамі «ўзялі» нямецкага часавога, а потым і нямецкую аўтакалону. За гэты бой я атрымаў медаль «За адвагу». Пасля вызвалення Берліна дайшоў да Эльбы. На фронце ваяваў да самага канца вайны. Пасля заканчэння вайны служыў у Чырвонай Арміі шэсць год у Кандалакшы».

ФОТО