Доморацкая Александра Григорьевна

Славгородский район

БИОГРАФИЯ

Родилась 14.10. 1926 года. Участница Великой Отечественной войны.

В 1944 году была принята на работу по вольному найму в воинскую часть – курсы усовершенствования офицерского состава при 1-ом Белорусском фронте. Выполняла различные работы: была санитаркой, писарем, работала на складе артснабжения, выдавала и принимала офицерское оружие. С этой частью прошла через Белоруссию, Польшу и вошла в Германию. На этих курсах проходили усовершенствование: пехотинцы, танкисты, артиллеристы и офицеры других родов войк. Там встретила славгородского парня Виктора Доморацкого, танкиста, и в 1947 году вместе с ним приехала в город Славгород.

ВОСПОМИНАНИЯ

Аляксандра Рыгораўна Дамарацкая родам са Смаленшчыны. Жылі непадалёк ад мяжы горада ў невялікай вёсачцы. У бацькоў было чацвёра дзяцей. Аляксандра – старэйшая. Тут дзяўчына і сустрэла вайну.

– Калі немцы пачалі наступаць на горад, мы рушылі ад яго падалей, так бы мовіць, у глухамань. А калі крыху пацішэла, вярнуліся назад. Зараз жудасна і ўспамінаць, што давялося пабачыць. Колькі ляжала на подступах да горада нашых забітых салдат. Сваіх немцы паспелі часткова пахаваць, – успамінае жанчына.

А потым пацягнуліся доўгія, напоўненыя страхам і непакоем гады акупацыі. І так да 43-га, калі ў наступленне за Смаленск пайшлі нашы войскі.

– Вакол горада немцы ўмацоўвалі абарону. Капалі на подступах акопы, траншэі. Для гэтай справы выкарыстоўвалі сілу мірных жыхароў, якіх ім пастаўлялі паліцаі. Давялося і мне папрацаваць на немцаў. Акопы капалі пад абстрэлам, але масавага наступлення нашых войск на горад яшчэ не было. І вось аднойчы да нас, працуючых, падыйшоў немец і кажа: «Кідайце рыдлёўкі і як мага хутчэй бяжыце адсюль». І хоць гаварыў ён слова рускае, слова нямецкае, - мы адразу яго добра зразумелі. І пабеглі. А праз пэўны час лінія, дзе пекла – ад узрываў дымілася зямля, – працягвае ўспамінаць Аляксандра Рыгораўна.

Неяк, калі ўжо вызвалілі горад, у хату да бацькоў завіталі прадстаўнікі ваенкамата. Так Аляксандра трапіла на фронт – санітаркай у прыфрантавы шпіталь: рухаўся фронт – услед перамяшчаўся і шпіталь. Параненыя тут доўга не затрымліваліся: цяжкіх адпраўлялі ў тыл, лёгка параненым адказвалі патрэбную дапамогу і пасля выздараўлення накіроўвалі на фронт.

– Калектыў у шпіталі быў інтэрнацыянальны. Сярод медперсаналу: чачэнец з жонкай, яўрэйка, рускія, з Прыбалтыкі. Але былі як адна сям’я. З паўслова разумелі адзін аднага, – расказвае А.Р. Дамарацкая.

Дэмабілізавалася Аляксандра Рыгораўна з Польшы ў 47-м годзе. Дарэчы, тут яна сустрэла і свой лёс.

– Жылі па кватэрах. І аднойчы адна з работніц шпіталя запрасіла да сябе ў госці. Калі клаліся спаць, яна і кажа: «Спіш на новым месцы – прыснісь жаніх нявесце». І, ведаеце, прысніўся такі прыгожы хлопец у кашулі ў палосачку. А назаўтра днём у мястэчка прыехалі танкісты. І вечарам мы пайшлі на танцы. Заходзіць Віктар, праўда, у вайсковай форме. І запрашае на вальс. Вось і не вер пасля гэтага снам, – успамінае жанчына.

Так сталася, што ў Беларусі Віктар і Аляксандра вярталіся ў адным эшалоне. Тое, што яны пажэняцца, для іх было ўжо вырашанай справай, як і тое, што жыць яны будуць на радзіме мужа – у Слаўгарадзе.

Жыццё гэтай жанчыны лёгкім не назавеш. Толькі сталі абжывацца, як цяжка захварэў, а ў хуткім часе памёр муж, пакінуўшы з трыма дзецьмі на руках. Двое дзетак нарадзіліся ад другога шлюбу. Зараз яны ўсе дарослыя. І стараюцца, чым могуць, дапамагчы маці, бо пад старасць яна, на жаль, зноў засталася ўдавой.

Яна заслужыла сваім жыццём такой увагі і клопату ад дзяцей. Колькі яны памятаюць сябе, маці заўсёды была ў працы. У 60 гадоў пайшла на пенсію, пастаянна завіхалася на агародзе, па гаспадарцы. Аляксандра Рыгораўна і цяпер па-гаспадарску рыхтуецца да вясновага прыпару, каб выйсці на свае градкі, да сваіх кветак.

– Вось толькі ногі сталі крыху пабальваць, – гаворыць жанчына. – А працы ніколі не цуралася. Галоўнае, каб яна была пад мірным небам. Каб маладое пакаленне ніколі не зведала таго, што давялося нам.

ФОТО