Дараганаў Пётр Мацвеевіч

Асіповіцкі раён

ФОТО

СРЕДСТВА МАССОВОЙ ИНФОРМАЦИИ

Пачуўшы слова «вайна», у кожнага ўзнікаюць свае асацыяцыі. Перад кімсьці паўстае малюнак цяжкіх баёў на адным з франтоў. Хтосьці ўспамінае партызан, якія рыхтуюцца ў лесе да чарговай аперацыі. Для мяне ж гэтае слова асацыіруецца са смеласцю, мужнасцю, гераізмам. Асабліва здзіўляюся прыкладам, калі хлапчукі 15-17 гадоў ірваліся на фронт, каб нароўні з дарослымі ваяваць супраць ворага.

Пётр Мацвеевіч Дараганаў нарадзіўся 12 чэрвеня 1923 года ў Стаўрапольскім краі. Аб пачатку вайны даведаўся, калі працаваў трактарыстам. 15 чэрвеня 1942 года прыйшоў добраахвотнікам у ваенкамат. Трапіў у Армавір. У 197 дывізію 828 палка. Пасля конкурсу на меткасць яго накіравалі ў снайперскую школу. У першыя гады вайны было арганізавана ўсяго некалькі такіх школ. Чаму ён мог так трапна страляць, не можа растлумачыць і зараз.

Закончыўшы школу, атрымаў снайперскую вінтоўку. Першы бой, як успамінае Пётр Мацвеевіч, быў пад ст. Вешанскай.

Радзіме патрабаваліся танкісты. I ў 1943 годзе Дараганава накіроўваюць ва Ульянаўск, дзе атрымоўвае чарговую ваенную спецыяльнасць – механіка-вадзіцеля. За абарону Невеля атрымаў сваю першую баявую ўзнагароду – ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені. Колькі ж падбіў танкаў, колькі разоў у танках гарэў, Пётр Мацвеевіч успамінаць не любіць – ён вельмі сціплы чалавек.

Неўзабаве яго перавялі ў спецыяльную рамонтную брыгаду, якая займалася рамонтам тэхнікі прама на полі бою. Рабілі сваю справу пад разрывамі снарадаў, посвістам куль.

У жніўні 1944 года пры наступленні на г. Ізрыца ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені.

Да баявых заслуг Пятра Мацвеевіча дабавіліся два ордэны Чырвонай Зоркі, медалі «За баявыя заслугі» і «За перамогу над Германіяй».

Пасля вайны Пётр Мацвеевіч прыбыў са сваім палком у Асіповічы, дзе і жыве зараз.

Якубоўскі, А. Снайпер-танкіст / Алесь Якубоўскі // Асіповіцкі край. – 2003. – № 14. – 22 лютага. – С. 2.

Петр Матвеевич Дараганов

– Самый главный начальник для солдата – сержант. Жизнь на войне шла своим чередом. К кому-то относились лучше, к кому-то хуже. На фронте не любили поваров за жадность. Всяких денщиков-ординарцев за то, что вечно на солдатском горбу выезжали. Когда стал танкистом, понял, что зря когда-то завидовал им черной завистью, считал, что, мол, ездят в своих железных коробках, как короли, а у пехоты марши по 50 километров за ночь. Про награды тогда никто не думал. Просто хотелось выжить, поэтому надо было успеть выстрелить первым. Перед вручением мне награды, начальство поставило перед выбором: орден Красной Звезды либо орден Славы. Про второй совсем ничего не знал, выбрал первый. А товарищу вручили орден Славы, так он потом получил все три. Потом жалел, что не согласился на такую же награду...

Викторчик, Н. Воспоминания о войне / Нина Викторчик // Асіповіцкі край. – 2014. – № 35. – С. 2.