Данілаў Іван Гаўрылавіч

Круглянскі раён

БИОГРАФИЯ

Нарадзіўся 23 лютага 1923 г. у в. Паўлавічы Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння дзевяці класаў працаваў у сельскім Савеце, на пошце, сакратаром тэрытарыяльнай камсамольскай арганізацыі.

У 1940 г. быў прызваны ў армію і накіраваны ў танкавую часць.

У 194 1г. пачаў служыць у авіяцыйнай школе пілотаў у г. Вязнікі Горкаўскай вобласці. Пасля заканчэння школы трапіў на фронт.

У 1943–45 гг. удзельнічаў у баях у складзе 1-га Украінскага, 3-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў. Прайшоў шлях ад радавога лётчыка да камандзіра звяна. За гады вайны зрабіў 261 баявы палёт, удзельнічаў у 46 паветраных баях, збіў 6 варожых самалётаў, правёў 45 штурмовак, у якіх знішчыў каля 20 аўтамабіляў, падпаліў адзін чыгуначны састаў, падавіў 7 зенітных кропак. Прымаў удзел у аказанні інтэрнацыянальнай дапамогі карэйскаму народу.

У пасляваенны час працаваў намеснікам камандуючага Арміі ПВА Туркестанскай акругі.

У 1945–49 гг. служыў у Ленінградскай ваеннай акрузе.

У 1949–51 гг. вучыўся ў Краснадарскай школе штурманаў, у 1951–59 гг. служыў у Далёкаўсходняй ваеннай акрузе.

У 1959–69 гг. вучыўся на вышэйшых акадэмічных курсах у Калінінскай ваеннай акадэміі ПВА.

У 1961–73 гг. служыў у Туркестанскай ваеннай акрузе, у 1973–75 гг. – у кадрах Галоўнага штаба ПВА СССР.

У 1969 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня І.Г. Данілаву было прысвоена званне «Заслужаны ваенны лётчык СССР».

У 1972 г. пастановай Савета Міністраў СССР ад 15 снежня яму было прысвоена званне генерал-маёр авіяцыі.

Узнагароджаны: трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі.

Памёр у 1975 г., пахаваны ў г. Маскве на Увядзенскіх могілках.

ФОТО

ДОКУМЕНТЫ