Давыдзенка Васілій Іванавіч

Шклоўскі раён | Мсціслаўскі раён

БИОГРАФИЯ

Нарадзіўся ў 1921 годзе ў вёсцы Валоўзнікі Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1936 годзе скончыў сямігадовую школу і пачаў працаваць у мясцовым калгасе. У 1940 годзе быў прызваны на тэрміновую ваенную службу, а ў 1941 годзе сустракаў нямецкіх захопнікаў. Але малодому салдату не пашанцавала ўжо ў пачатку вайны. 3 верасня 1941 года радавы Давыдзенка быў паранены ў правую нагу і руку. Пасля шпіталя вярнуўся ў строй абаронцаў Радзімы. У канцы 1942 года Васіль Іванавіч зноў быў цяжка паранены, на гэты раз у галаву. Гнаць акупантаў з роднага краю ён ужо не мог, у 1944 годзе быў камісаваны з радоў воінаў. Пасля дэмабілізаціі ён вярнуўся на родную Мсціслаўшчыну. Выкладаў у мясцовай школе ваеную справу, працаваў у калгасе. У 1945 годзе ажаніўся на Надзеі Іванаўне. У 1950 годзе пераехаў разам з сям’ёй у г. Шклоў. Працаваў на смолзаводзе, затым на Шклоўскай папяровай фабрыцы.

Удастоены звання Ветэран працы.

Разам з жонкай вырасцілі і выхавалі пятёра дзяцей.

Памёр у 1997 годзе.

(Запісала бібліятэкар Зарэчанскай сельскай бібліятэкі Краўчанка А. А.)

ФОТО