Грахольскі Рыгор Еўдакімавіч

Шклоўскі раён

ВОСПОМИНАНИЯ

Векапомны час

Усё далей адыходзяць у глыб гісторыі грозныя гады Вялікай Айчыннай вайны. Але час не ўладны аддаць іx забыццю, выветрыць з памяці людзей. Асабліва з памяці caміx удзельнкаў той страшэннай вайны.

Рыгор Еўдакімавіч Грахольскі нарадзіўся ў 1923 годзе ў вёсцы Вялікае Зарэчча. Тут прайшло яго дзяцінства, мінула юнацтва. Разам са сваім бацькам пачаў працаваць у мясцовым калгасе. Нечаканая вестка аб вайне парушыла спакой, прынесла жах, трывогу.

Рыгор Еўдакімавіч памятае, калі немцы ўварваліся ў вёску. Яны ўладкаваліся ў хатах, пры гэтым caмix гаспадароў павыганялі ў хлявы, лазні. У памяці Грахольскага назаўсёды застаўся эпізод, калі карнікі гналі мясцовых жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці на расстрэл да суседняй вёскі Путнікі. Уcix ix там знішчылі: каго зaбілі, каго параненымі закапалі ў вялікіх рвах.

У 1944 годзе дачакаліся радаснага вызвалення ад гітлераўцаў. За час акупацыі загінула шмат мясцовых жыхароў. Але тыя, хто выжыў, пакляліся не шкадаваць сіл і жыцця дзеля хутчэйшай перамогі над ворагам. Далучыўся да вызваленчых войскаў і Рыгор Еўдакімавіч Грахольскі.

Вясковы хлопец быў прызначаны ў 208 запасны стралковы полк. Праз некаторы час разам з групай байцоў радавы Грахольскі быў накіраваны на курсы радыстаў. Пасля яго прызначылі ў 91-ю дывізію 195-ы артылерыйскі гвардзейскі полк.

Шмат франтавых дарог прыйшлося прайсці абаронцам Радзімы. Вельмі часта ix спадарожніцай была смерць. Кожны дзень гублялі баявых таварышаў. Ніколі не забыць Рыгору Еўдакімавічу, як на яго вачах пад варожай бамбёжкай загінулі два маладыя афцэры. Грахольскаму пашчасціла застацца ў жывых і дайсці да Усходняй Пpycii.

За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Рыгор Еўдакімавіч узнагароджаны медалямі «За адвагу», «За перамогу над Германіяй» і інш.

Але ваеннае жыццё ў маладога байца на гэтым не скончылася. Салдаты-вызваліцелі пасля Перамогі атрымалі новае задание: 11 мая ix адправілі ў Манголію для ўдзелу ў вайне з Японіяй.

Толькі ў 1947 годзе Грахольскі дэмабілізаваўся і вярнуўся ў сваю родную вёску. Тут і пражыў усё жыццё.

(Запісала бібліятэкар Зарэчанскай сельскай бібліятэкі Краўчанка А. А.)

ФОТО