Грамыка Аляксей Рыгоравіч Крупская Анастасія Афанасьеўна

Шклоўскі раён | Глускі раён

ВОСПОМИНАНИЯ

Ветэраны вайны i працы

Ужо шмат пакаленняў нарадзілася i вырасла ў мірны час. Не чулі выбухаў бомб, выцця сірэн, не бачылі разбураных фашыстамі гарадоў, спаленых вёсак, не перажылі жахаў той страшэннай вайны. За ўсё гэта мы павінны дзякаваць тым, хто не шкадуючы свайго жыцця абараняў Радзіму. Павінны ведаць ix i помніць.

Грамыка Аляксей Рыгоравіч i Крупская Анастасія Афанасьеўна – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны працы, узнагароджаныя ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, муж i жонка, пражыўшыя больш паўвека ў каханні i згодзе. Нарадзіліся яны у вёсцы Малінава Глускага раёна, абодва з мнагадзетных сямей.

Аляксей Рыгоравіч у пачатку 1941 года быў прызваны на тэрміновую вайсковую службу. Марыў, што праз тры гады вернецца, ажэніцца i будзе ладзіць сваё самастойнае жыццё. Аднак усе планы перакрэсліла вайна.

Набыўшы ўжо пэўную ваенную падрыхтоўку, малады салдат апынуўся на фронце. Аляксей Рыгоравіч памятае першыя асабліва цяжкія бai. Сілы з ворагам былі няроўныя. У адным з такіх баёў А. Р. Грамыку не пашанцавала. Ён i яшчэ некалькі байцоў трапілі ў палон.

Вось i зараз ён успамінае, як ляжаў на нарах, апанаваны болем, страхам перад будучым. Не пакідала жаданне ў любы зручны момант збегчы ад немцаў. Так i адбылося. Цяжкая дарога была да cвaix. I зноў апынуўся ў страі абаронцаў Радзімы.

Анастасія Афанасьеўна ўжо на трэці дзень вайны ўбачыла нямецкіх захопнікаў. Яны ўварваліся ў вёску i спалілі амаль усю.

Крупская разам са старэйшым братам пайшлі ў партызаны. Шаснаццацігадовая дзяўчына даглядала за параненымі партызанамі, варыла ежу, неаднойчы хадзіла ў разведку, выконвала іншыя заданні камандзіра.

У 1944 годзе пасля вызвалення роднай Глушчыны Анастасія Афанасьеўна атрымала медаль «За адвагу». Працавала ў раённай бальніцы, заведвала сталовай.

У 1946 годзе вярнуўся з вайны любімы хлопец i яны пажаніліся. Хутка ў роднай вёсцы пабудавалі хату, абзавяліся гаспадаркай. Аляксей Рыгоравіч i Анастасія Афанасьеўна працавалі ў мясцовым калгасе. Ён – трактарыстам, брыгадзірам, яна – даяркай, звеннявой. Выхавалі пяцёра дзяцей. У 1999 годзе пepаехалі да адной з дачок у г. Шклоў.

На жаль, абодва ўжо пайшлі з жыцця.

(Запісала бібліятэкар Зарэчанскай сельскай бібліятэкі Краўчанка А. А.)

ФОТО