Гаврильчик Николай Исидорович

Бобруйский район

ФОТО

СРЕДСТВА МАССОВОЙ ИНФОРМАЦИИ

У ветерана Великой Отечественной войны Николая Исидоровича Гаврильчика глубокий взгляд человека, умудренного жизненным опытом. И только пообщавшись с ним, начинаешь понимать, сколько сложностей и перипетий было уготовано ему судьбой.

Родился ветеран в 1923 году в Горбацевичах. Во время Великой Отечественной войны, когда впервые увидел врага на территории Бобруйского района, ему было 17 лет. С товарищами Николай спрятался в укрытие и наблюдал за нескончаемой колонной машин, немецких танков и другой военной техники. Иногда доносилась немецкая речь, из которой парень понимал только одну фразу, нестерпимой болью отзывавшуюся в сердце подростка: «Москва – капут».

Захватив Бобруйск и окрестные деревни, фашисты начали устанавливать свои порядки. Всех трудоспособных мужчин и молодежь выгоняли на валку леса и другие работы. «Некоторые немцы пытались вербовать белорусов, чтобы те стали фашистскими прихвостнями, но мало кто на это соглашался. Затем оккупанты решили отправить нас на работу в Германию. Парни и девчата прятались в лесах – на них фашисты открыли настоящую охоту. Через какое-то время меня поймали и предложили на выбор: стать прислужником у немцев или рабство в Германии. Я выбрал Германию в надежде на то, что смогу по дороге сбежать. На счастье, так и вышло: знакомый моей матери помог сбежать из лагеря в Бобруйске перед отправкой в чужую страну», – делится воспоминаниями Николай Исидорович.

Еще ветеран вспоминает, как военнопленных гнали по трассе. Люди падали от изнеможения, их тут же расстреливали – бежать практически никому не удавалось. По словам Николая Исидоровича, один военнопленный притворился убитым. Когда колонна ушла, он бросился в лес, затем пришел в дом к Гаврильчикам, где его накормили, одели. А еще наш герой вспоминает, что фашисты, обосновавшись в их хате, выгнали всю семью в холодный сарай. На улице стояли лютые морозы, из-за этого его отец тяжело заболел и вскоре умер. Дети же выживи, наверное, благодаря тому, что бегали греться в дом к соседям.

Затем началось наступление Красной Армии. Юношу Николая Гаврильчика направили добровольцем в действующую армию 2-го Белорусского фронта. Его зачислили в пулеметный батальон. «Всего нас было три взвода. Продвигались вперед по ночам, занятия проходили днем: в болотах, густых лесах – обучались на ходу», – говорит ветеран.

Николай Исидорович самоотверженно сражался за Родину, за что был награжден орденом Великой Отечественной войны, медалями «За отвагу», «За взятие Варшавы». Во время боев трижды был ранен. «Последний раз меня ранило 7 февраля 1945 года под Варшавой. Кругом пустое поле. С леса напали на нас фашисты, мы начали отбиваться. Немцы, отстреливаясь, ринулись снова в лес, а мне пуля прямо в ногу попала. Рану сразу перевязали, однако идти я не мог, лежал, ждал темноты. Испытывая ужас, слышал разговоры немцев недалеко от меня и все думал: «Повезет – не повезет». Стемнело. Тут слышу, наши меня еле слышно зовут, я откликнулся. Меня нашли, подобрали. Только отошли, как на то место, где я раненый лежал, бомба упала... Немного переждав, решили остановиться на ночлег, разбили палатку. Однако рана моя не давала покоя, кровоточила – оказалась довольно серьезной. На следующий день меня отнесли в медсанбат. Потом отправили на Украину в город Королевец Сумской области. Там поначалу завезли в какой-то сарай, где я провел 3-4 дня. Потом отправили в госпиталь, там я пролежал долго. Война уже закончилась, а я все лежал», – вспоминает Николай Исидорович.

Серьезное ранение беспокоило долгие годы. По состоянию здоровья ветерану нельзя было выполнять большие физические нагрузки, поэтому работал он в своих родных Горбацевичах сторожем, кладовщиком, секретарем сельисполкома. На пенсии трудился на складе запчастей мехдвора местного совхоза. Пару лет назад здоровье стало подводить ветерана. Он перенес инсульт, после чего плохо разговаривает. У Николая Гаврильчика трое сы­новей, дочь, семеро внуков, правнучка и праправнук. День Победы он будет встречать в окружении своих родных и близких.

Любимцева, Л. Военное лихолетье Николая Гаврильчика / Людмила Любимцева // Трыбуна працы. – 2015. – 8 апреля. – С. 4.

Заўтра Бабруйшчына разам з усёй краінай будзе ўшаноўваць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Заўтра споўніцца роўна 68 год падзеі, якая прынесла слёзы радасці і шчасця ў дамы нашых суайчыннікаў, усяго савецкага народа: голас дыктара Левітана абвясціў свету аб перамозе ў вайне, якая прынесла гора і пакуты мільёнам людзей, якая не абмінула, бадай, ніводную сям’ю беларусаў. На абарону Радзімы паўсталі ўсе: дарослыя і дзеці, мужчыны і жанчыны, тыя, хто меў дачыненне да ваеннай справы, і тыя, каму давялося ўзяць зброю ў рукі ўпершыню.

Не абмінула Вялікая Айчынная і сям’ю Мікалая Сідаравіча Гаўрыльчыка з аграгарадка Гарбацэвічы.

Нарадзіўся Мікалай Сідаравіч на адным з хутароў паблізу вёскі Атрошкавічы нашага раёна. Пасля таго, як апошнія ўзяліся далучаць да вёсак, ягоная сям’я, у якой налічвалася сямёра чалавек, перасялілася ў Гарбацэвічы.

Сям’я была сялянскай, таму з маленства Мікалай Сідаравіч спазнаў цану хлебу: прахалодныя ранкі на лузе, касавіцу да знямогласці, нялёгкую працу ў полі за плугам.

Калі пачалася вайна, юнаку было 18 год. Як і большасць равеснікаў, хлопец марыў папоўніць рады змагароў за Радзіму, каб ачысціць родную зямлю ад крыважадных захопнікаў і наблізіць час яднання сям’і. Апошняга не атрымалася: у 1943 годзе да Гаўрыльчыкаў пастукалася бяда – загінуў бацька. А ў 1944-м, разам з войскамі Чырвонай арміі, якія горад за горадам, мястэчка за мястэчкам вызвалялі ад паганых акупантаў Беларусь, пайшоў ваяваць і сам Мікалай.

– У канцы чэрвеня Чырвоная армія вызваліла Гарбацэвічы ад немцаў, – успамінаў у нашай з ім размове пажылы чалавек, – а ўжо 3 ліпеня палявы ваенкамат прызваў нас папоўніць рады воінаў.

«Нас» Мікалай Сідаравіч гаворыць незнарок: разам з ім на фронт пайшлі многія хлопцы-равеснікі. А вось вярнуцца дамоў пашчасціла толькі яму.

Пра той час Мікалай Сідаравіч не любіць згадваць. Ды толькі памяць не адступае. На нашу просьбу падрабязней расказаць пра сваё франтавое жыццё, ветэран са скрухай у голасе заўважае, што лепш бы таго не помніць. Вось толькі не атрымліваецца: жывучая памяць…

Нетаропка пажылы чалавек пачынае пералічваць заходнебеларускія, польскія гарады, праз якія давялося ісці, ачышчаючы зямлю ад ворага і ваюючы пехацінцам ў складзе 2-га Беларускага фронту.

– Страшны то быў час, – гаворыць ён, – жахлівы. Выжыць удалося бадай толькі таму, што тройчы быў паранены і лячыўся ў шпіталі. Апошні раз – у Сумской вобласці ва Украіне. Менавіта там знаходзіўся і ў дзень 9 мая 1945 года, калі было аб’яўлена пра перамогу над Германіяй. А вось страху непасрэдна ў час бою не было. Да таго як трапіць у акопы, мы на працягу некаторага часу знаходзіліся ў запасным батальёне. Там надта давялося пагаладаць. Таму калі прыйшлі набраць групу для адпраўкі на фронт, з палёгкай уздыхнулі.

Мікалай Сідаравіч і яшчэ пяцёра байцоў вызваліся ў аўтаматчыкі, хоць з гэтай зброяй ён не быў знаёмы. На авалодванне аўтаматам адводзілася ўсяго паўдня, пасля таго, як спешна акапаліся ў траншэях.

У франтавым жыцці ветэрана быў не адзін бой. З боллю ў голасе былы салдат прыгадвае тыя з іх, дзе загінула шмат баявых таварышаў.

… Пасля вайны Мікалай Сідаравіч працаваў у мясцовым саўгасе, на працягу некаторага часу – у сельскім савеце, потым зноў у саўгасе. Адтуль пайшоў і на заслужаны адпачынак.

Больш як паўвека разам з ім плячо да пляча была жонка, надзейная дарадчыца і верная сяброўка – Лідзія Іосіфаўна, з якой адбудаваліся, выгадавалі і далі пуцёўку ў дарослае жыццё чацвёра дзецям і якой вось ужо колькі год як не стала (цяпер ветэран жыве з сынам).

– Пасля вайны таксама было нялёгка, – заўважыў у нашай размове Мікалай Сідаравіч. – Але было галоўнае – мірнае неба, дзякуючы якому ўсе цяжкасці здаваліся несапраўднымі. Менавіта гэтага – міру на зямлі і бязвоблачнага неба жадае ветэран і сучаснікам, і нашчадкам. А мы ў сваю чаргу жадаем Мікалаю Сідаравічу здароўя і дзякуем за перамогу.

Карпенка, А. Ваенныя дарогі Мікалая Гаўрыльчыка / Алена Карпенка // Трыбуна працы. – 2013. – 9 мая.