Валовік Павел Якаўлевіч

Бабруйскі раён

БИОГРАФИЯ

Родился 01.01.1923 г.

В Великой Отечественной войне участвовал с первых дней. Был бойцом партизанского отряда. Участвовал в подпольной борьбе с немецко-фашистскими оккупантами. В 1944 г. был призван в ряды Советской Армии. Освобождал Польшу.

Награжден: орденом Великой Отечественной войны 1-й степени, медалями «За Победу над Германией», «За боевые заслуги», «За отвагу», медалью Жукова, юбилейными медалями. Умер 14 мая 2015 г.

ФОТО

СРЕДСТВА МАССОВОЙ ИНФОРМАЦИИ

Па зямлі крочыць 67-мірная вясна. За гэты пасляваенны час вырасла некалькі пакаленняў людзей, якія не зведалі жахаў вайны: не чулі разрываў бомбаў і снарадаў, не бачылі смерці і кровапраліцця. Аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны мы, нашчадкі, ведаем, на шчасце, толькі з кніг і кінафільмаў, па расказах сведкаў.

3 кожным годам радзеюць рады ветэранаў, менш становіцца тых, хто на сваіх плячах вынес усе цяжкасьці і выпрабаванні ваеннага часу, цаной жыцця і здароўя заваяваў мір і спакой для будучых пакаленняў. Кожны з іх, у поўным сэнсе слова, здзейсніў подзвіг, салдацкі і чалавечы, і як ніхто іншы дастойны вялікай павагі, удзячнасці.

На пачатак вайны Паўлу Валовіку з вёскі Рагі споўнілася 18 гадоў. Ён скончыў 7 класаў школы ў пасёлку Ганчанскі, працаваў у калгасе «Чырвоны Востраў». Вясной, калі ў вёску прыйшлі партызаны, Павел і некалькі яго таварышаў папрасіліся ў атрад. 153-ці партызанскі атрад дыслацыраваўся ў Клічаўскім і Быхаўскім раёнах, затым злучыўся з 278-м партызанскім атрадам пад камандаваннем Ізоха.

Пасля вызвалення Беларусі Павел Валовік трапіў на фронт, ваяваў у складзе 323-й дывізіі пад камандаваннем генерала-маёра Ягорава, удзельнічаў у вызваленні Польшчы, быў цяжка паранены ў адной з баявых аперацый. Доўгі час лячыўся ў розных шпіталях, восенню 1944-га быў камісаваны. Інвалід Вялікай Айчыннай вайны II групы, узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі «За адвагу», «За победу над Германией» , юбілейнымі медалямі.

– Нашаму ўзводу, – расказвае Павел Якаўлевіч, – было дадзена заданне перайсці балота і заняць агнявыя пазіцыі. Было гэта непадалёку ад Беластока, у кіламетрах 25-30-ці. Зразумела, прабіраліся ўначы, па балоце, акапаліся. Неўзабаве вала стала запаўняць акопы, бо немцы закрылі шлюз на рацэ Нарве. Камандзір узвода даручыў мне разбудзіць байцоў, папярэдзіць аб магчымай атацы. Паспяхова абышоў усіх, затым пачуў, што аднаго з нашых забілі – застрэліў варожы снайпер. Праз некалькі хвілін паранілі ў левае плячо і мяне.

Адправілі ў санроту, затым у санбат, які размяшчаўся ў касцёле. Тут маё жыццё літаральна «вісела на валаску», бо ў час бамбардзіроўкі ад памяшкання засталіся адны каменні. Шмат параненых загінула, а я атрымаў кантузію. Тых, хто ўцалеў, завезлі ў Беласток. На трэція суткі – зноў бамбёжка. Толькі дзякуючы земляку Паўлу Сіліну, які знаходзіўся ў гэтым шпіталі, я застаўся жывы. Ён выцягнуў мяне з-пад абломкаў і адцягнуў у бяспечнае месца, дзе мы засталіся да раніцы. Уцалеўшых параненых сабралі і перавезлі ў Наваельню (санаторый на Брэстчыне), дзе мы прабылі 9 дзён. Адтуль па чыгунцы адправілі ў Рослаўль, а потым – у Тулу, дзе праляжаў да 17 лістапада і быў камісаваны.

Вярнуўся дадому, а там, як кажуць, ні кала ні двара – усё спалена, разбіта. Праз некаторы час Паўлу Якаўлевічу прапанавалі заняцца падрыхтоўкай салдат. У той час у вёсцы Паплавы арганізоўваўся навучальны пункт, дзе вучылі ваеннай справе юнакоў 1928 г. н. Затым 7 гадоў выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Ганчанскай сярэдняй школе, працаваў у леспрамгасе майстрам лесанарыхтовак, экскаватаршчыкам на т/п «Ганчанскае», дзе працаваў яшчэ 7 гадоў пасля выхаду на заслужаны адпачынак. Разам з жонкай, Вольгай Сідараўнай, яны вырасцілі трох дачок, якія даўно ўжо пасталелі, маюць дзяцей і ўнукаў. Пяць гадоў таму Павел Якаўлевіч аўдавеў. Апусцела іх старая хата ў вёсцы Гонча. Гаспадар, якому цяпер 89 гадоў, гасцюе ў дзяцей, бо, як ні кажы, гады і старые раны напамінаюць аб сабе, патрэбен догляд.

Ганчарова, А. Салдат вайны / А. Гачарова // Сцяг Саветаў. – 2012. – 5 мая.