Бобов павел павлович

Горецкий район | г. Славгород

БИОГРАФИЯ

Родился 21.02.1921 в деревне Высоцки Горецкого района. Инвалид Великой Отечественной войны. Проживал в г. Славгороде.

Родился. В 1941 г. окончил Смоленское артиллерийское училище. Направлен в Киевский военный округ в г. Хыров командиром взвода.

Принимал участие в боях за Украину. В 1943 году воевал под Оршей. Затем попал в запасной артиллерийский полк в г. Калуга. Весной 1944 года отправлен на Западный фронт. Дальше путь лежал через Пропойский район. 20 июня 1944 года направлен под Чаусы. В составе 307-й Новозыбковской дивизии принимал участие в боях в направлении г. Могилева. С боями прошел до г. Минска.

Был трижды ранен. После лечения в госпиталях 5 января 1945 года был отправлен на 2-й Белорусский фронт в 49-ю армию артиллеристом. Закончил войну на берегу Балтийского моря, около города Данциг.

Награжден орденом Отечественной войны I степени, орденом Отечественной войны IІ степени, медалью «За Победу над Германией», медалью Жукова, медалью «Ветеран труда».

ВОСПОМИНАНИЯ

Павел Паўлавіч Бобаў, нягледзячы на свой шаноўны ўзрост, добра памятае вайну. Яе ён прайшоў ад званка да званка. Асобныя яе эпізоды ўрэзаліся ў яго памяць назаўсёды.

Калі пачалася вайна, Паўлу споўнілася дваццаць год. На той час яму, курсанту Смаленскага артылерыйскага вучылішча, было прысвоена званне лейтэнанта. Але трывога падчас вучобы адчувалася задоўга да пачатку вайны. Хадзілі чуткі і сярод курсантаў, і сярод грамадзян, што вайны не пазбегнуць. Нават і іх выпуск, як прыгадвае ветэран, быў датэрміновым. Па размеркаванню Павел быў накіраваны ў Кіеў у штаб ваеннай акругі. Пасля чаго трапіў на мяжу Заходняй Украіны. 15 чэрвеня 1941 года малады лейтэнант ужо прымаў камандаванне артылерыйскім узводам.

– На той час мы мала што ведалі пра вайну, – успамінае ветэран. – У вучылішчы больш выкладалі тэорыю, а вось на практыцы за два гады вучобы нават з пісталета не давялося стрэліць… Вайна для нас пачалася ў імгненне, калі я разам з хлопцамі раніцай адправіўся да ракі памыцца, наляцелі самалёты і нас абстралялі.

Узвод хутка сабраўся і накіраваўся да мяжы з Польшчай. Праз некалькі кіламетраў яны апынуліся ў адным пасёлку, дзе пачулі па радыё Левітана, які аб’явіў, што Германія вераломна напала на Савецкі Саюз.

Шмат чаго пабачыў Павел Паўлавіч за чатыры гады вайны, шмат пакут, гора, страху давялося паспытаць, смерць амаль кожную хвіліну дыхала ў патыліцу.

У 1944 годзе Павел Паўлавіч быў цяжка паранены пад Гродна. Быў цяжкі бой. Занялі нямецкія акопы. І тут з жыта паказаўся нямецкі танк… Снарад разарваўся ў некалькіх кроках ад лейтэнанта. Гэта і выратавала ягонае жыццё, аднак раненні прыйшлося доўга лячыць. Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны першай і другой ступеняў.

Перамогу Павел Паўлавіч сустрэў на Балтыйскім моры, у горадзе Данцыг. Цяжка было паверыць, што вораг прагнаны з роднай зямлі і можна жыць як раней: будаваць планы, кахаць, выхоўваць дзяцей пад мірным небам. Таму і сустракалі Перамогу са слязьмі на вачах, абдымаліся і віншавалі адзін аднаго.

Вайна скончылася, але не забылася. Пра сваіх франтавых сяброў, гераізм і мужнасць савецкіх салдат, хвіліны адпачынку, кровапралітныя баі Павел Паўлавіч можа расказваць гадзінамі.

Дэмабілізаваўся ў снежні 1945 года. Праз два гады ён распісаўся са сваёй каханай, Юліяй Аляксееўнай. Абодва настаўнікі. Па дарозе жыцця крочаць разам ужо 68 год, нарадзілі і выхавалі дваіх дзяцей. Сын Бобавых таксама абраў прафесійны шлях ваеннага. Унука ж бацькі назвалі ў гонар дзеда. Ён таксама Павел, таксама ваенны.

ФОТО