Bіхроў Мікалай Іванавіч

Шклоўскі раён

СРЕДСТВА МАССОВОЙ ИНФОРМАЦИИ

Пешшу… на перадавую

Kaлi пачалася Вялікая Айчынная вайна, шклаўчаніну Мікалаю Іванавічу Bіхрову, што жыў тады ў вёсцы Малае Зарэчча, ледзь споўнілася 15 год. Яго бацька ў вайну памёр ад тыфу. Юнак застаўся за гаспадара і галоўнага памочніка маці. А ў сям’і ж, акрамя яго, яшчэ сямёра дзяцей гадавалася.

Ад непамерна цяжкай працы ў роспачы Міколу іншы раз здавалася, што ўжо нават на фронце лепш. Сапраўды, жыць пад варожым нашэсцем было няпроста. Немцы адабралі ў Bixpoвыx каня і калёсы. Не было на чым ні дроў прывезць, ні поле ўзараць. А колькі жахаў нацярпеліся, якіх толькі хітрыкаў не выдумляла маці Miколы, каб уратаваць старэйшых дзяцей ад угону іх на Нямеччыну. Бывала, убачыць, што фашысты ці паліцаі заганяюць моладзь з вуліцы быццам бы на сход, і камандуе Міколу з сястрой Валькай лезці ў вялізную бочку. А сама хуценька накрывала яе дошкамі, паверх слала абрус і садзіла наўкола дзяцей, як за стол. Няпрошаныя госці заходзілі ў дом, бачылі мурзатых малых, што прагна сёрбаюць няхітрую пахлёбку, і моўчкі пакідалі жытло. Не падлічыць, колькі разоў за 3 гады старэйшым дзецям Bixpoвыx даводзілася хавацца ў той пузатай бочцы. Пазней змайстравалі схованку ў склепе. Так і жылі да вызвалення Шклоўшчыны.

У 1944 годзе Міколу, як і ўсіх хлопцаў з акупіраванай тэрыторыі, каму споўнілася 18 гадоў, прызвалі на службу. Уcix навабранцаў сабралі за Дняпром у Стайках. Пабылі там суткi, пешшу рушылі да Вільнюса. Там недзе за тыдзень ycix абмундзіравалі. Нейкі месяц спатрэбілася, каб навучыць страляць i... у бой.

Ваяваў Віхроў у складзе 3-га Беларускага фронта ў 11-й гвардзейскай дывізіі, якой камандаваў генерал Цыганкоў. Першае баявое хрышчэнне малады баец атрымаў на подступах да горада Каунаса. Мікалай Іванавіч быў кулямётчыкам. Іх «максім» гаманіў заўсёды на перадавой. Многа гінула ў баях неабстраляных маладых байцоў. А Віхрову ўсё шанцавала. Уцалеў нават у цяжкіх баях за Кёнігсберг.

А вось пад горадам Птау атрымаў цяжкае раненне ў нагу. Крыўдна было, бо пасля 22 красавіка, калі гэта здарылася, блізка была Перамога. Пра яе гаварылі, яе чакалі, ёю жылі ўсе салдаты. А тут... Цяжкі прысуд палявога xipypгa – ампутацыя нагі. Хацелася плакаць і крычаць не толькі ад болю, але і ад крыўды. Вайна заканчваецца, а тут такое калецтва. У шпіталі ў Кёнігсбергу Miкола патрапіў да вопытнага франтавога xipypгa. Ён і ўратаваў нагу маладога салдата.

У шпіталь Bixpoвy прыйшла вестка, што ён узнагароджаны медалём «За адвагу». А неўзабаве святкавалі Перамогу. I няважна, што яшчэ доўга рана не давала заснуць. Галоўнае – прыйшла Перамога і салдат жывы. Пасля вайны Мікола доўга яшчэ далечваўся ў Шклове. Тады працаваў у тутэйшым калгасе на самых розных работах. Дапамагаў маці гадаваць малодшых дзяцей.

Калі ажаніўся, пераехаў жыць у Шклоў. Працаваў на папяровай фабрыцы «Спартак». Пазней перайшоў у райспажыўсаюз. Ён лічыў, што няма нічога страшней і трагічней на свеце, чым вайна. Яна сугучна толью з бядою. Таму свята Перамогі для салдата мінулай вайны быў Святы дзень.

Віхроў, І. В. Пешшу… на перадавую / І. Віхроў, Н. Буйніцкая // Ударны фронт. – 2001. – С. 2.