Шалай Мария Демидовна

Кличевский район

ФОТО

СРЕДСТВА МАССОВОЙ ИНФОРМАЦИИ

Мария и Платон

Аккуратный разборчивый почерк на листке в клеточку. Эта весточка теперь, пожалуй, дороже всего на свете для Марии Шалай из кличевской деревни Стоялово, так как напоминает о брате. В их большой семье воевали и парни, и девчата. Младший брат Иван с фронта так и не вернулся, а отца Демида расстреляли прямо у дочери на глазах... Не обошла Великая Отечественная и саму Марию Демидовну. Как удалось партизанке однажды не погибнуть самой и спасти командира взвода, какие моменты были самыми страшными на войне и о чем писал с фронта старший брат Платон?

Мария Демидовна в свои девяносто один энергична, весела и приветлива. Однако как только заходит разговор о войне, в глазах появляется печаль, а руки машинально начинают переставлять посуду на столе, видимо, чтобы унять волнение:

– Когда началась война, мне было 18. В партизаны пошла в 19, с июня 1942 по июнь 1944 года отвоевала. О том, нужно или не нужно идти на войну, не задумывалась. Весь наш класс попал кто на фронт, кто в партизаны. Мы так воспитаны были… Отец нас учил, что мы должны защищать не только свою семью, но и родину.

22 июня – день, когда началась война, – Мария Демидовна помнит хорошо. Тогда с младшей сестрой они отправились в Кличев за покупками к школе. Когда подошли к площади, из рупора донеслось: немецкая армия напала на нашу страну.

– Ноги стали ватными, а тело непослушным. Женщины заголосили, закричали. Мужчины собрались вместе, чтобы обсудить эту новость. Как-то вмиг все померкло.

В Стоялово пошли повестки из военкомата, потом проводы в армию. Только без задорных песен и плясок, как прежде.

Старший брат Марии Демидовны, Платон, был призван в Красную Армию еще в 1938 году. О боевых заслугах Платона узнаем из письма Марусе:

«До войны был сержантом, в сентябре 1941 года без прохождения курсов и школы получил звание младшего лейтенанта, осенью 1942 года присвоили звание лейтенанта, а весной 1943-го – стал старшим лейтенантом. В 1941 году находился недалеко от Ленинграда в кольце блокады. Немцы и финны не смогли взять Ленинград штурмом, зажали в кольцо и хотели замучить нас голодом, но мы, русские, около 30 месяцев почти ничего не ели, но город не сдали. В январе 1943 года блокаду прорвали. В этих боях был легко ранен в ногу. Здесь же принял командование артиллерийским подразделением, которым командую и сейчас. Награжден медалью «За оборону Ленинграда» и орденом Красной Звезды. Если сделать выводы из моей жизни – мне везет не потому, что существует какое-то счастье, а потому, что честно служу своей Родине, люблю добросовестно работать, а в бою не считаюсь с жизнью и силами…».

В Стоялово тем временем все чаще и чаще стали мелькать разноцветные сорочки парней, которые уезжали на фронт… Пришла война и сюда.

Голос ветерана Великой Отечественной дрожит, как натянутая струна:

– Во время войны было два момента, когда мне было действительно страшно, и я хотела умереть. Первый – когда меня ранили. Было такое чувство, словно нет ног, будто они отброшены. Я еще повернулась посмотреть, где они. Второй момент – когда убили папу…

Отец Маруси приютил на ночь наших солдат. А уже утром приехали немцы. Демид стал объяснять, что солдаты просто зашли за сигаретами. Однако немцы не поверили и повели его вместе с другими мужиками к школе.

– Он падал так, словно решил присесть от усталости. Если бы не пятна крови… Немцы долго не давали подойти к нему. А когда стали уходить, я побежала к папе и закричала: «Застрелите и меня!». Нет, не застрелили…

– Хоть я и робкого десятка, но во время войны не пропустила ни одной важной операции. Была в первом батальоне, первой роте, первом взводе, первом отделении. Везде первая, – впервые улыбается баба Маруся. – Это был взвод комсомольцев.

Вспоминает, как готовили взрыв моста в Крупском районе. Как подойти, если повален лес в радиусе метров сто? Завязался бой. Рядом с Марией Демидовной упал раненый командир взвода Василий Демин. Лежит под поваленными деревьями и просит: «Маруська, помоги выбраться».

– Я ветки оттяну, он проползет. Следующую тяну. И так я его вывела на командный пункт, который был за лесочком. У самой руки от сосны поцарапаны, лицо. Командира довела, сдала и поползла дальше.

О боевом прошлом напоминают ей самые дорогие из всех наград – орден Красной Звезды, медали «Партизану Отечественной войны» I-й и II-й степеней.

После того, как освободили район, в доме Шалаев обустроили райком комсомола. Кличев-то сожгли. Вот и работала Мария Демидовна секретарем, хотя предлагали ей пойти в школу милиции в Минск. Ходила Маруся по району – восстанавливала комсомольцев:

– Тут было мое место. Я делала свое дело. Не лезла туда, где не могла.

Затем отучилась в партшколе, год работала в Бобруйске в обкоме комсомола. Позже получила педагогическое образование и с 1948 года преподавала историю в Стояловской средней школе до самой пенсии…

У Марии Демидовны и внуки, и правнуки есть.

Вернулся Платон с войны в родные края в 1946 году в звании капитана. Практически целым и невредимым: был ранен в ногу, но не страшно. «Работал учителем младших классов сначала в Кличевском районе, затем в соседнем Кировском. Любил детей – у самого было семеро, поэтому до пенсии трудился в школе. После, как приболел, переехал к дочери в Бобруйск, где в 2004 году умер», – вспоминает Мария Демидовна. После того, как Платона не стало, фронтовое письмо его стало еще дороже:

«Горжусь вашей преданностью Родине, расстрелян отец – для нас горе, но он погиб славной смертью, защищая свою страну. Читая твое письмо, я плакал, как женщина, несмотря на солидность моих лет. Если мне придется погибнуть на поле боя, то пусть знает мама, пусть знают брат и сестра, что я не опозорю свою семью, не опозорю свой партийный билет. Целую старушку маму, тебя, Мишу и Валю.

С боевым приветом Платон, 10 августа 1944 года».

Бизюк, Т. Мария и Платон // СБ: Беларусь сегодня [Электронный ресурс] : сайт. – Режим доступа: http://tv.sb.by/obshchestvo-4/article/mariya-i-platon.html – Дата доступа: 19.05.2015.

Сёстры

Ордэны Чырвонай зоркі і Айчыннай вайны I ступені, медалі «Партызану Айчыннай вайны за перамогу над Германіяй», а яшчэ юбілейныя і працоўныя медалі ўпрыгожваюць парадны касцюм Марыі Дзямідаўны Шалай.

Маці адправіла ў партызаны

Адпраўляючы Марыю з братам Мішам у партызаны, маці прыгаворвала:

– Мішу паліцаі да сябе на ўлік паставілі, таго і глядзі, забяруць. Ідзіце, дзеткі, у партызаны, ідзіце вы, як вашы браты, біць ворага. Можа, жывымі застанецеся. А калі загінеце, то загінеце за Радзіму.

У пачатку 1942 года брат з сястрой у складзе групы самаабароны пры 277 атрадзе Ізоха ахоўвалі вёскі. Калі ў чэрвені пачалася блакада Клічава, атрад пайшоў у глыб лясоў.

Першы бой

Радавы баец Марыя Шалай не прапусціла ніводнага баявога задання. Як ні ўгаворвалі яе застацца ў атрадзе кашаварыць, яна наадрэз адмаўлялася. Першы бой застаўся ў памяці назаўжды.

Чыгуначны мост у вёсцы Нача Крупскага раёна Мінскай вобласці праглядаўся з усіх бакоў, як на далоні. Нягледзячы на тое, што вакол быў значна высечаны лес, узводу пад камандаваннем Дзёміна ўдалося незаўважанымі падпаўзці ўшчыльную да палатна. I тут пачалося. Немцы азвярэлі, абараняючы стратэгічны, жыццёва важны для іх аб’ект. Страх Марыі растварыўся ў насычаным свінцом паветры. Не спалохалася і тады, калі побач упаў акрываўлены Дзёмін. Невысокая 18-гадовая дзяўчына, аказаўшы першую дапамогу, каля кіламетра то вяла, то цягнула на камандны пункт цяжка параненага ў руку і нагу камандзіра. Параненага прыняла Ніна Сямак з Бацэвіч, а Марыя – зноў у бой. Тады аперацыя прайшла паспяхова, мост быў узарваны.

Ваенныя дарогі Марыі і Міхася праходзілі праз Асіповіцкі і Кіраўскі раёны, лясы і балоты роднай Клічаўшчыны. Дзясяткі параненых вынесла з поля бою Маруся (так ласкава называлі яе ў атрадзе). Па прамым прызначэнні выкарыстоўваўся і яе французскі карабін.

Раненне

– Балота каля вёскі Перасопня для шматлікіх нашых, – расказвае Марыя Дзямідаўна, – стала магілай. Там стаялі немцы. Узвод пад камандаваннем Гайдунка акружыў праціўніка. Ускокваючы, камандзір закрычаў: «Наперад!». Мы рынуліся на ворага. I тут мінамёт...

– Прыстрэльце мяне..., – умольвала мініяцюрная Марыя.

– Не кажы абы што, – крычаў камандзір, – танцаваць яшчэ будзеш!

Спраўдзіліся яго словы. Танцавала Марыя ў мірным жыцці. А вось сам Гайдункоў у тым баі загінуў.

– 8 сакавіка, – працягвае ўспамінаць партызанка, – ляжу ў хаце, што на ўскрайку вёскі Аколіца, гляджу ў акно на ажыўшае пасля зімы поле, развітваюся з жыццём. З-за шматлікага асколачнага ранення ў ногі пачалася газавая гангрэна. Два лекары, якія працавалі з партызанамі, вырашылі адняць мне нагу. Камандзір Ізох думаў па-іншаму. Праз суткі з Бярэзінскага раёна на канях прывезлі маладзенькага хірурга па прозвішчу Белы.

– Вось такім маленькім ножыкам зраблю табе маленькі надрэз, – датыкаючыся скальпелем да распухлай неверагодных памераў нагі, супакойваў мяне доктар. Ад болю не магла дыхаць.

– Дыхай, дыхай, – загадваў хірург, робячы аперацыю без наркозу (яго тады не было). Прама на аперацыйным стале (проста койцы з дошкамі) мне стала так лёгка, што хацелася ўстаць і пабегчы. А Белы паказваў тоўстыя зялёныя ніткі, якія ён выняў з раны. Перад вайной тата па заказу мне сшыў прыгожае зялёнае паліто. У ім я ваявала. Падчас выбуху асколкі зацягнулі ў нагу і частку паліто.

У мірны час

Аперацыя хірурга Белага была настолькі паспяховай, што Марыя пасля акрыяння нават не кульгала, толькі доўга хадзіць не магла, ногі пачыналі ныць.

– А Беленькі (так ласкава заве свайго выратавальніка былая партызанка) пасля вайны стаў загадчыкам медыцынскай кафедры ў Мінскім педінстытуце. Разам з былым камандзірам брыгады Ігнатам Зіноўевічам Ізохам і яго жонкай Надзеяй Паўлаўнай мы ездзілі да яго як да роднага чалавека.

Паспяховым быў працоўны шлях Марыі Дзямідаўны. У чэрвені 1944 года, да злучэння партызанскіх атрадаў з Чырвонай Арміяй, яна працавала ўпаўнаважанай Магілёўскага абкама партыі па эвакуацыі дзяцей на Вялікую зямлю. А са жніўня гэтага ж года – загадчыцай сектара ўліку ў райкаме камсамола. Пасля заканчэння школы прапагандыстаў пры ЦК ВЛКСМ працавала загадчыцай асобага сектара ў Бабруйскім абкаме камсамола. Выйшла замуж, нарадзіла чацвярых дзяцей. З 1947 года ў школе вяла ўрокі гісторыі. Завочна скончыла Магілёўскі настаўніцкі інстытут. Самастойна асвоіла і выкладала нямецкую мову і асновы дзяржавы і права.

Усё пасляваеннае жыццё Марыя Дзямідаўна носіць у сабе каля дзясятка асколкаў. З гадамі ўсё цяжэй хадзіць. Ужо і кій з трыма ножкамі ідзе ў ход і іншыя прыстасаванні. А ў маладосці так не хацелася звацца інвалідам, адмовілася ад гэтага статусу. I толькі ў 1982 годзе інваліднасць была адноўлена.

У лістападзе заслужаная настаўніца БССР рыхтуецца адзначыць сваё 85-годдзе.

Пішчалава, Н. Сёстры : [інтэрв’ю з сёстрамі Марыяй і Валянцінай Шалай] / Н. Пішчалава // Сцяг Саветаў. – 2008. – 17 кастрычніка. – № 82.