Сільчанка А.В.

Клічаўскі раён

ВОСПОМИНАНИЯ

«У партызанскі атрад № 620 (нумар атраду прысвоены пазней), якім камандаваў Васіль Мацвеевіч Сырцоў (партызанская клічка «Котаў», нядаўні малодшы палітрук), я ўступіў 20 сакавіка 1942 года. I менавіта ў гэты дзень партызанскія атрады Клічаўскага раёна акружылі мястэчка Клічаў і са світанкам пачалі штурм нямецкага гарнізона. Нашаму атраду была пастаўлена задача: арганізаваць засаду каля в. Еўсташына з мэтай знішчэння адступаючых немцаў і паліцэйскіх. Але адступаючых не было – гітлераўцаў і здраднікаў знішчылі ў Клічаве. Такім чынам, мы не прынялі непасрэднага ўдзелу ў разгроме гарнізона.

5 красавіка 1942 года наш атрад на сямнаццаці санях (на кожных ехала па 3 партызаны) рухаўся праз в. Усакіна на Развадава. Перад намі стаяла задача: знішчыць мост праз раку Друць. З сабой у нас была бочка шкіпінару. Калі прыехалі ў в. Развадава, трапілі ў нямецкую засаду, завязаўся бой.

К вечару 5 красавіка ўсе нашы атрады акружылі вёску Развадава, а раніцай 6 красавіка (гэта была нядзеля Вялікдзень) пачалі яе абстрэл. Пры падтрымцы станкавага кулямёта «Максім» наш атрад пайшоў у атаку. Снег быў глыбокі і бегчы было цяжка. Раптам кулямёт па невядомай прычыне змоўк, і мы вымушана залеглі. Немцы накрылі нас кулямётным і мінамётным агнём. Забіты быў камандзір атрада. Паступіў загад: адступаць паўзком да лесу. У полі засталіся 13 забітых нашых байцоў (увечары мы іх забралі і пахавалі ў в. Усакіна). Літаральна на маіх вачах быў забіты партызан Ахмет Садыкаў стрэлам у галаву. Пілотка з галавы забітага паляцела назад і ўпала каля дрэва, за якім стаяў Г.М. Коўбнеў, камандзір атрада. Ён нахіліўся, каб падняць яе, і паваліўся, збіты снайперскай куляй. Да Коўбнева кінуўся партызан, але і яго скасіў снайпер.

Цаной вялікіх страт даўся нам гэты бой. Гэта была плата за сакавіцкі штурм Клічава».

З фондаў раённага музея

ФОТО