Свірыд Сцяпан Іванавіч

Кіраўскі раён

БИОГРАФИЯ

Адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці. Нарадзіўся 2 жніўня 1913 г. у в. Стаўпішчы Кіраўскага раёна. У 1931–1935 гг. на гаспадарчай рабоце ў Бабруйскім раёне. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг.

З чэрвеня 1941 года на Заходнім фронце. З красавіка 1942 г. – камандзір атрада, у сакавіку–ліпені 1943 г. – 9-й Кіраўскай партызанскай брыгады, у ліпені 1943 – чэрвені 1944 г. – Кіраўскай ваенна-аператыўнай групы, адначасова член Кіраўскага падпольнага РК КП(б)Б. З 1944 па 1973 г. – на партыйнай, савецкай і прафсаюзнай рабоце.

ФОТО