Матлах Ягор Піменавіч

Круглянскі раён | Шклоўскі раён

ВОСПОМИНАНИЯ

Абпаленая вайной маладосць

Вайна. Яна не шкадавала нікога. Тысячы юнакоў і дзяўчат, чые сэрцы былі напоўнены бязмежнай любоўю да Радзімы, узняліся на барацьбу з ворагам.

Ягор Піменавіч і Ніна Аляксееўна Матлах не выключэнне з ix.

Ягор Піменавіч нарадзіўся ў вёсцы Саколіна Талачынскага раёна ў мнагадзетнай сям’і. Закончыў школу, атрымаў прафеciю вадзіцеля і быў прызваны на тэрміновую вайсковую службу. Потым працаваў на будауніцтве аэрадрома ў горадзе Лунінец Брэсцкай вобласці. За тры месяцы да вайны лёс юнака закінуў у вёску Літоўск Круглянскага раёна. Тут уладкаваўся ў мясцовы калгас. У гэтай жа вёсцы знайшоў і сваё каханне. Аднак вайна парушыла жыццёвыя планы якраз у той момант, калі маладыя толькі-толькі пачалі ix будаваць. У той час Ніна чакала дзіця.

Сэрцы маладых патрыётаў не маглі застацца раўнадушнымі да людскога гора. На акупіраванай ворагам тэрыторыі яны шукалі сувязь з партызанамі. Так, у кастрычніку 1941 года у доме Матлах з’явіліся арганізатары партызанскага атрада B. Paбінін, Г. Салафудзінаў і В. Чысцякоў. Маладая сям’я доўгі час хавала ix ад фашыстаў, нягледзячы на тое, што па-суседску жыў стараста вёскі. Пастаянна падтрымлівалі сувязь з актывістамі іншай мясцовасці, распаўсюджвалі лістоўкі.

17 сакавіка 1942 года адбылося аб’яднанне 30 мсціўцаў з партызанскім атрадам у Рацаўскім лесе. Пайшоў з імі і Ягор. Hiнa засталася ў вёсцы для cyвязi з атрадам. Яна дастаўляла звесткі пра немцаў, выконвала іншыя заданні. Партызаны ж наносілі немцам значныя страты дыверсіямі на чыгунках і шасэйных дарогах. У канцы жніўня таго ж года са штаба партызанскай брыгады «Чэкіст» Ягор Матлах быў адпраўлены на фронт.

Цяжкае выпрабаванне чакала Ніну. Яна трапіла пад аблаву карнага атрада немцаў, якія акружылі вёску і забралі ўсю моладзь у Круглянскую турму. Дома засталася дачушка-немаўлятка. Маладая маці спрабавала ўцячы ад катаў, але не ўдалося. Заставалася толкі чакаць перамогу. Радасныя весткі аб ёй атрымала, знаходзячыся на нявoльнiцкaй працы ў Германіі. Яшчэ 10 месяцаў Н. А. Матлах адбыла ў гаспадарчай часці дзеючай арміi і толькі 17 сакавіка 1946 года вярнулася дадому.

Пасля вайны сям’я ўладкавалася на працу ў калгас. Праз некаторы час мужа адправілі працаваць на Шклоўскую папяровую фабрыку. Так пераехалі ў Шклоў. За працоўныя заслугі на фабрыцы Ягор Піменавіч і Ніна Аляксееўна aтpымaлi шмат падзяк, узнагароджаны Ганаровымі грaмaтaмi і абодва маюць званне Ветэрана працы.

Запісала бібліятэкар Зарэчанскай сельскай бібліятэкі Краўчанка А. А.

ФОТО

Матлах Ягор Піменавіч і Ніна Аляксееўна

ДОКУМЕНТЫ