Комар Герасім Лявонцьевіч

Кіраўскі раён

БИОГРАФИЯ

Нарадзіўся 20 сакавіка 1904 года ў вёсцы Букіно Кіраўскага раёна. З 1918 г. працаваў дарожным майстрам, начальнікам дарожнага ўчастка, намеснікам начальніка ўпраўлення шашэйных дарог у Бабруйску, Гомельскай і Магілёўскай абласцях. У 1937 г. рэпрэсіраваны, праз год выпушчаны з турмы.

У вайну ваяваў на Заходнім фронце ў якасці камандзіра батальёна. У партызанах з красавіка 1942 года: камісар атрада, са снежня 1942 г. – 2-й Клічаўскай партызанскай брыгады, у сакавіку–ліпені 1943 г. – 9-й Кіраўскай партызанскай брыгады. З лютага 1943 г. член, у ліпені 1943 – чэрвені 1944 г. –сакратар Кіраўскага падпольнага РККП(б)Б, адначасова з красавіка 1944 г. –член Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б.

Пасля вайны на партыйнай, савецкай, адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце.

Узнагароджаны двумя ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І і ІІ ступеняў, Чырвонай Зоркі, медалямі.

ФОТО