Буслаў Васіль Антонавіч

Кіраўскі раён

ВОСПОМИНАНИЯ

Васілю Антонавічу Буславу – 90 гадоў. Ён на Магілёўшчыне пад час вайны партызаніў. Пасля стаў настаўнікам гісторыі, пазнаёміўся з калегай – настаўніцай беларускай мовы Вялянцінай Іванаўнай, пабраўся з ёй шлюбам. Але на Вялікую Айчынную вайну Васіль Антонавіч не забываецца:

– Сам я з Бабруйскага раёна… Вайна пачалася. Неўзабаве фашысты Бабруйск акупіравалі. Але ж камсамольцам быў. Білет схаваў, пачаў нашых палонных, што лес валілі, падкармліваць, а потым з партызанамі кантакты знайшоў. Палонных пасля ўцёкаў у партызанскі атрад перапраўляў. А потым за мной фашысты пачалі цікаваць. І сам у лес пайшоў… У 1943 годзе гэта было… Атрад партызанскі належаў 247-му асобнаму палку, што дыслацыраваўся на тэрыторыі Клічаўскага раёна. Там цяпер – комплекс мемарыяльны, турыстаў возяць… Фашыстаў забіваў – цяжка падлічыць колькі, бо быў камандзірам мінамётнага аддзялення, надаралася і падрыўніком ваяваць на чыгунцы. Пасля аб’яднання з часцямі Чырвонай арміі ўдзельнічаў у аперацыі «Баграціён» і медаль «За адвагу» я атрымаў за вызваленне Мінска, за жорсткія вулічныя баі ў 1944-м. Потым на Маладзечна пайшлі, Гродна вызвалялі, ваявалі ў Польшчы. Там мяне і параніла…

ФОТО