Вернікоўская Ядвіга Адамаўна

Асіповіцкі раён

ВОСПОМИНАНИЯ

Вайна забрала самае дарагое – родных мне людзей: матулю, двух братоў і столькі ж сястрычак. Яны жывымі згарэлі ў агні разам з другімі вяскоўцамі, – гаворыць 84-гадовая Ядвіга Адамаўна Вернікоўская.

– Да апошняга свайго дыхання буду памятаць, як у тую студзеньскую раніцу ўварваліся да нас у хату немцы і пачалі выкідваць усю сям’ю на вуліцу. У адну пабудову сагналі ўсю вёску. Дзясяткі два чалавек, у тым ліку і мяне з бацькам, немцы выставілі на вуліцу і пагналі ў Асіповічы. Там кінулі за калючы дрот... Удалося ўцячы, вярнуліся на папялішча. Стаялі моўчкі. Не было сіл ні гаварыць, ні плакаць, сэрца ў грудзях разрывалася... Аб чым думалі нашы родныя і суседзі ў апошнюю хвіліну жыцця? Голасу не падаў ніхто з таго свету...


ФОТО