Усаў Кірыл

Касцюковіцкі раён

Пра хлопчыка Сцяпанку Усава…

Сцяпанка Усаў – мой дзядуля,

У вайну маленькім яшчэ быў,

І ад немцаў хлопчык па-дзіцячы,

Вёску сваю бараніў.

Ішоў яму сёмы гадок,

Хударлявы, баязлівы рос.

Каля Бесядзі, у вёсцы Вусаўка-Прудок

Мой дзядуля службу сваю нёс.

Некалі хлопцу малому

Гуляць, весяліцца было,

Пад страхам, у вечнай трывозе,

Дзяцінства яго праплыло.

І вось сорак трэцім, зімою

Немцы ў Саматэвічах стаялі,

Чатыры кіламетры да Прудка,

Яны за паўгадзіны праміналі.

Дзе праходзілі сваёй навалай,

Вёскі ўсе палілі без надзей,

Але гэтага было ім мала,

Спальвалі, расстрэльвалі людзей.

Ведалі пра гэта дзеці,

Боязна і страшна ім было,

Страшна, ды не плакалі, не хныкалі,

Што дзіця зрабіць магло?

І Сцяпан сабраў патрон свой, рэчы,

У вузельчык увесь пажытак свой,

Ды жалеў, канешне, вельмі печы,

Дзе ж тады пагрэцца? – думаў дзедка мой.

Каб жа гэта было летам,

То і страху б не было нідзе,

Як з’явіўся на дарозе немец,

Ты схаваўся проста ў лебядзе.

А калі не хочаш? У бульбе,

У жыце можна пасядзець,

Каласкі глядзяць у неба,

У каласках цябе не разглядзець.

Дык да лета ж яшчэ многа часу,

А на вуліцы цяпер зіма,

Завіруха вые, завывае,

І цяпла зусім няма.

У мароз і Бесядзь закавала,

Можна з горкі з’ехаць, пагуляць,

А Сцяпану дня для справы мала,

Вырашыў ён крэпасць мацаваць.

І казаў, каб і ўсе рабяты

Не хаваліся на печы ці яшчэ дзе:

«Крэпасць снежную мы зробім разам,

І ў вёску немец не зайдзе».

Во й тады на печы можна

Смела ўсю зіму сядзець,

Пагуляць па рэчцы, пакатацца,

І ў акенца проста паглядзець.

Хоць і крэпасць снежную паставіў,

На дарозе снегу накідаў,

Немцы ў вёску смела кіравалісь,

Эх дарма, дарма Сцяпанка працаваў.

Жыхарам на ўсё хапіла часу,

Бо сабраныя даўно былі,

Цемрай, ціхенька, украдкай

Каля рэчкі ў бок Панькоў пайшлі.

Як жа зразумець хлапцу малому,

Што ўсе, не ён адзін,

Уся вёска ўцякае з дому,

З родных, мілых, дарагіх мясцін.

Уцякаюць, нібы што ўкралі,

Ці зрабілі дрэннага каму,

Уцякаюць, нават печ не ўзялі,

– Як без печы? – думалась яму.

Не адны ішлі, Рагулю ўзялі,

Як жа кінуць там яе, каму?

Ды й надзею светлую трымалі,

Кропля малака будзе каму.

Па лясах бадзяліся, у зямлянцы

Начавалі ў лесе – жуд які.

У Кавычыцы прыйшлі ў хату,

Папрасіліся з малымі, жабракі.

Эх, нагараваўся мой дзядуля.

За гады вайны, за тыя дні,

Бо калі вярталіся дадому,

Іх сустрэлі толькі камяны.

І калі любімы мой дзядуля

Пра сябе расказваць пачне,

Такі жаль бярэ, што ён дзяцінства,

Разгубіў у страшнай той вайне.

Разгубіў яго, яно прабегла,

У вайне засталася ні з чым,

А сляза на вока набягае,

Не стрымаць яе нічым.

Вось чаму дзядуля мой сумуе,

Часам не гаворачы ні з кім,

Той вайною, проста я мяркую,

У сем гадоў ён сталым стаў зусім.

Так таму сляза і набягае,

І зрываецца з дзядулевай шчакі.

Усе былое дзед мой успамінае,

Кажа, лёс яго такі.

І перадае наказ у рукі

Мой дзядуля Сцепа, усе дзяды,

Каб жа дзеці іх, і праўнукі, і ўнукі

Ніколі не бачылі вайны.