Паўлоўская Валянціна

Клічаўскі раён

Размова з бацькам

Колькі б з ім не пражыў, колькі лет

Ран душэўных не згладзіцца след.

Не забыць беларусам вайны,

Пераможнай ваеннай вясны.

Я ў думках размаўляю з бацькам,

Сляза балючая сцякае па шчацэ.

Я расскажу сваім нашчадкам

Аб крывавай і бязлітаснай вайне.

Пайшоў на фронт ты з арміі салдатам,

Сем год у родным доме не бываў.

Не ведаў колькі плакала, малілась маці,

Каб бог ад страшнай кулі сына ўратаваў.

На фронце быў ты санітарам,

Выносіў з бою раненых байцоў.

Дайшоў жывы з баямі да Берліна,

Але паранены дамоў прыйшоў.

Прынёс узнагароды баявыя,

Яны як сведкі франтавыя

Апавядалі пра твой шлях ваенны

Ад Мінска, Варшавы да Вены.

Малыя мы былі, не разумелі

У якім ты пекле пабываў.

Пытанняў пра вайну не задавалі,

Ды і ты яе праклятую не ўспамінаў.

Гулі шмялі, квітнелі сенажаці,

I сонечным той выдаўся дзянёк.

У 45 спынілась біцца сэрца ў бацькі

На ўсю сям’ю спусціўся чорны змрок.

Вайна забрала ў нас дзяцінства,

А маці зрабіла ўдавой.

Беларусь не памятае горшага злачынства

На любай Радзіме сваёй.