Лабановіч Мікалай

Клічаўскі раён

Курган Славы

За ракою, на ўскрайку лесу,

Курган вечнай славы стаіць.

Нагадвае ён нам пра лёсы

Тых, хто тут ляжыць.

У час вайны, у час далёкі,

Тут куля салдат скасіла.

Курган насыпан высокі

На іх братняй магіле.

Ля белай мармуровай стэлы

На вышыні кургана

Стаяць на помніку разам

Воін і два партызаны.

Ахоўваюць сон і спакой.

Трымаючы зброю ў руках,

Дваццаці тысяч салдат,

Што ў нашай зямельцы ляжаць.