Дзыгун Наташа

Бобруйский район

Сычкава

У вечар ці ранак прыгожы,

Каб часам пазбыцца тугі,

Пастой, палюбуйся, прахожы,

На вёску маю, дарагі.

У ёй бушавалі пажары,

Вяліся змагання баі…

За гэту святую замельку

Салдаты жыццё аддалі.

І сёння аб гэтым гаворыць:

Курган, які бачна здалёк,

Магілы бястрашных герояў,

Высокія стэлы і дзот.

Пастой ля Кургана ў маўчанні,

Схілі галаву і не раз.

Схілі перад памяццю паўшых,

Жыццё якіх – прыклад для нас.

…Даўно ўжо вайна адгрымела,

А памяць гадоў тых не спіць.

А сэрца былых ветэранаў

І сёння тужліва шчыміць.

Прыгожа ў Сычкаве свята,

У дзень Перамогі, калі

Збяруцца сюды ветэраны

І скрозь палымнеюць сцягі.

Мне выпала тут нарадзіцца

І, верце, упэўнена я,

Ніколі цябе не забыць мне,

Любімая вёска мая.


2005 г.