Вучням 9 класа

Структураваны тып даных: масіў

1. Масіў – гэта паслядоўнасць аднатыпных даных, якая абазначаецца адным імем.
2. Пад індэксам элемента масіва разумеюць месца кожнага элемента ў масіве.
3. Масівы ў мове Pascal апісваюцца так:
Імя масіва: array [ індэкс1..індэкс2] of тып_элементаў;

Практыкаванне 1. Апішыце масіў B з 80 элементаў, які змяшчае цэлыя лікі. Лікі пранумараваны ад 1 да 80:
Var B: array [1..80] of integer;
Практыкаванне 2. Апішыце масіў C з 50 сапраўдных лікаў:
  Var C: array [1..50] of real;

 Увод і вывад элементаў масіва


1. Значэнні элементаў, якія не змяняюцца пры рабоце праграмы можна задаваць у раздзеле апісанняў, напрыклад: Const A: array [1..8] of integer =(2, 4, 6, 7, 9, 5, 6, 0);
2. Можна выкарыстоўваць знак прысвойвання, напрыклад: А[3]:=8;
3. Для ўводу значэнняў элементаў масіва з клавіятуры выкарыстоўваюць стандартныя працэдуры read і readln. Напрыклад: for i:=1 to 5 do read(А[i]);
4. Для вываду значэнняў элементаў масіва выкарыстоўваюць стандартныя працэдуры write і writeln. Напрыклад: for i:=1 to 5 do writeln(А[i]);
5. Для фарміравання элементаў масіва выпадковым чынам выкарыстоўваюць функцыю random, напрыклад: Х [i]: = random (генерацыя выпадковых рэчыўных лікаў на прамежку [0; 1].
Выпадковыя цэлыя лікі на інтэрвале [a; b] задаюцца пры дапамозе наступнага выразу:

A[i]:=random(b-a+1)+a;

Напрыклад:


[8; 16] a[i]:=random(9)+8; { тут а=8, b=16 b-a+1=16-8+1=9}
[5; 10] a[i]:=random(6)+5; { тут а=5, b=10 b-a+1=10-5+1=6}
[-5; 5] a[i]:=random(11)-5; { тут а=-5, b=5 b-a+1=5-(-5)+1=11}

 Складзіце праграму ўводу і вываду 10 цэлалікавых элементаў масіва, зададзеных выпадковым чынам на прамежку [20; 40]:


Program upr_1;
Uses crt;
Var A: array [1..10] of integer;
i: integer;
Begin
for i:=1 to 10 do begin
A[i]:=random(21) +20;
Write(A[i]);
end;
End.

 Складзіце праграму для ўводу з клавіятуры ў масіў 7 цэлых лікаў і вываду гэтых лікаў у адваротным парадку.


Program upr_2;
Uses crt;
Var A: array[1..7] of integer;
i: integer;
Begin
for i:=1 to 7 do read (A[i]); {увод значэнняў праз пробел}
for i:=7 downto 1 do write (A[i],' '); { вывад значэнняў у радок}
End.


Складзіце праграму для ўводу і вываду тэмпературы за тыдзень.

Program upr_3;
Uses crt;
Var A: array[1..7] of integer;
i: integer;
Begin
for i:=1 to 7 do read (A[i]); { увод значэнняў праз пробел }
for i:=1 to 7 do writeln (i,' верасня t= ', A[i]); { вывад значэнняў у слупок }
End
.

Вынiк работы праграмы можа выглядаць так:

17 15 16 19 20 18 17

1 верасня t=17
2 верасня t=15
3 верасня t=16
4 верасня t=19
5 верасня t=20
6 верасня t=18
7 верасня t=17

 Складзіце праграму, якая фарміруе масіў з дванаццаці выпадковых цэлых лікаў, якія належаць прамежку [-5; 5], і выводзіць гэтыя лікі ў слупок.

Program upr_4;
Uses crt;
Var A: array[1..12] of integer;
i: integer;
Begin
for i:=1 to 12 do A[i]:=random(11)-5; { фарміраванне масіва выпадковых лікаў, якія належаць прамежку [-5; 5]}
for i:=1 to 12 do writeln (A[i]); { вывад значэнняў у слупок }
End.

Практыкаванне. Масіў. Асноўныя паняцці. Перайсці  да задання


Comments