Вучням 11 класа

Графічныя каманды мовы праграмавання

 Пры рабоце ў графічным рэжыме малюнак на экране будуецца з пунктаў (пікселяў). Кожны пункт мае 2 каардынаты, якія прымаюць толькі цэлыя значэнні. Вось Y накіравана ўніз.


1. Для работы ў графічным рэжыме неабходна падключыць модуль графічных каманд наступным чынам:
Uses GraphAbc;
2. Маляванне ліній Line (x1, y1, x2, y2);
дзе x1, y1 x2, y2 - каардынаты пачатку і канца адрэзка.
3. Маляванне прамавугольніка Rectangle (x1, y1, x2, y2);
дзе x1, y1 x2, y2 - каардынаты процілеглых вяршыняў прамавугольніка.
4. Маляванне акружнасці Circle (x, y, r);
дзе х, у - каардынаты цэнтра акружнасці, r - радыус.
5. Маляванне пункта SetPixel (x, y, колер);
дзе х, у - каардынаты пункта
6. Зафарбоўка замкнёнай фігуры FloodFill (x, y, колер);
дзе х, у - каардынаты любога пункта, які знаходзіцца ўнутры замкнёнай фігуры.
7. Заданне таўшчыні контуру (лініі) SetPenWidth(n);
дзе n - таўшчыня ліній у пікселях
8. Заданне колеру контуру (лініі) SetPenColor(колер);
Таўшчыню і колер лініі неабходна задаваць перад камандай малявання лініі (фігуры)
9. Вывад тэксту TextOut(x, y, 'надпіс');
дзе х, у - каардынаты пункту, дзе пачынаецца тэкст.
10. Устаноўка колеру фону (каманда ачышчае графічнае акно названым колерам) ClearWindow(колер);

Практыкаванне. Графічныя каманды. Перайсці да задання
Comments