Вучням 10 класа

Сімвальныя  велічыні

Задачы праграмавання не зводзяцца толькі да апрацоўкі лікаў. Часта даводзіцца апрацоўваць і тэкставую інфармацыю. Для захоўвання сімвалаў выкарыстоўваецца тып велічыні - char.
Сімвальная зменная - велічыня, значэннем якой з'яўляецца адзін сімвал (літара, лічба, знак). У аператыўнай памяці адзін сімвал займае 1 байт. Значэнні сімвальных велічынь заключаюцца ў апострафы (адзінарныя двукоссі). Напрыклад, a: = '+'; c: = '5';
Апісанне сімвальных зменных: Var імя_зменнай: char;
Напрыклад: Var a, c: char;
Кожны сімвал мае свой унікальны двайковы код. У табліцы кодаў кожнаму знаку ставіцца ў адпаведнасць лікавы код ад 0 да 255. Дзякуючы гэтаму сімвалы можна параўноўваць. З двух сімвалаў большым лічыцца той, у якога код большы.

Функцыі для работы з сімваламі

ord(s) знаходзіць код сімвала
chr(n) знаходзіць сімвал па яго коду
pred(s) знаходзіць папярэдні сімвал
succ(s) знаходзіць наступны знак

Прыклад 1. Скласці праграму, якая вызначае код сімвала, уведзенага з клавіятуры.

Program Primer_1;
Uses crt;
Var s: char;
begin
write('Увядзіце сімвал '); readln(s);
{ увод сімвала }
writeln('Код гэтага сімвала = ', ord(s));
{ вывад кода }
end.

Прыклад 2. Скласці праграму, якая выводзіць сімвал па коду, ўведзенаму з клавіятуры.

Program Primer_2;
Uses crt;
var n: integer;
begin
write('Увядзіце код сімвала ад 33 да 255 '); readln(n);
{ увод кода }
writeln(' Сімвал = ', chr(n));
{ вывад сімвала }
end.


 Радковыя велічыні

Радковая зменная (string) - велічыня, значэннем якой з'яўляецца паслядоўнасць сімвалаў. Пераменная гэтага тыпу можа ўтрымліваць радок даўжынёй да 255 сімвалаў. Значэнне радковай зменнай заключаецца ў адзінкавыя двукоссі.

a:='10-A клас';  b:='Мінск'; c:='Мне падабаецца складаць праграмы';

Прыклад апісання радковых зменных:

Var a, b, c: string;

Да кожнага сімвала радка можна звярнуцца па яго нумары як да элемента масіва.
Напрыклад, калі a = 'Школа', то a [1] - сімвал Ш, a [2] – сімвал к, a [3] - сімвал о і г. д.

Акрамя таго, да радкоў можа прымяняцца аперацыя злучэння (счаплення), якая пазначаецца як "+".
Напрыклад, a: = 'Школа'; b: = '№148'; c: = a + b; зменная с прыме значэнне 'Школа №148'.

Радковыя велічыні можна параўноўваць. Параўнанне адбываецца па наступным правілу.
Спачатку параўноўваюцца коды першых сімвалаў, які код большы, то і радок больш. Калі першыя сімвалы аднолькавыя, то параўноўваюцца коды другіх сімвалаў і г. д.
'ABC' < 'BBC', 'столь'> 'стол' , '14 '<' 3 '

Даўжыню радка можна даведацца пры дапамозе функцыі Length.

Прыклад 1. Дадзены радок. Скласці праграму, якая выводзіць на экран яе даўжыню.

program z1;
uses crt;
var s: string;
n: integer;
begin
write('Введите строку '); readln(s);
n:=length(s);
write('Даўжыня радка=', n);
end.


Прыклад 2. Дадзены радок. Скласці праграму, якая выводзіць на экран слова, якое складаецца з першай і апошняй літары дадзенага радка.


program z2;
uses crt;
var s, t: string;
n: integer;
begin
write('Увядзіце радок'); readln(s);
n:=length(s);
t:=s[1]+s[n];
write('Атрыманае слова - ', t);
end.

Стандартныя працэдуры і функцыі для работы з радковымі велічынямі
1. Copy (s, k, n) - капіруе n сімвалаў радка s, пачынаючы з пазіцыі k.
sstring; k, ninteger
Напрыклад:
s:='Зіма вясна  лета восень';
b:=copy(s,6,5);    
{вясна}
2.
Delete (s, k, n) - выдаляе n сiмвалаў у радку s, пачынаючы з пазіцыі k.
sstring; k, ninteger
Напрыклад:
s:='Зіма вясна  лета восень';
delete(s,1,5);    
{вясна  лета восень}
3.
Insert (t, s, k) - устаўляе падрадок t у радок s, пачынаючы з пазіцыі k
s, tstring; kinteger
Напрыклад:
S:='квадрат трапецыя';
T:='  ромб';
insert(T,S
,8); {квадрат ромб трапецыя}
4.
Pos (t, s) - вылічае пазіцыю першага ўваходжання падрадка t у радок s (або вяртае 0, калі падрадок не знойдзены)
s, tstring
Напрыклад:
S:='Good bye';
k:=pos('o',s);  {k=2}
k:=pos('a',s);  {k
=0}
5.
UpperCase (s) - пераўтварае радок s да верхняга рэгістра
sstring
Напрыклад:
S:='горад Мінск';
Uppercase(S);  
{ГОРАД МІНСК}
6.
LowerCase (s) - пераўтварае радок s да ніжняга рэгістра
sstring
Напрыклад:
S:='ГОРАД';
Lowercase(S);  {горад }


Comments