Беларуская бібліятэка й музэй імя Францішка Скарыны
Скарынаўская бібліятэка і музэй у Лёндане ўтрымліваюць найбуйнейшую па-за межамі Беларусі калекцыю беларускіх кніг, пэрыядычных выданьняў і музыкі, а таксама літаратуры на беларускую тэматыку на розных мовах. У музэі захоўваюцца калекцыі мапаў, рукапісаў, старадрукаў, манэтаў, паштовых марак, мастацкіх і этнаграфічных вырабаў розных часоў.
Наведваньне вольнае. Час наведваньня пажадана ўзгадніць па тэлефоне. Калекцыяй можна карыстацца ў чытальнай зале.
Адрас: 37 Holden Road, London, N12 8HS. Як дабрацца. Тэл/факс: (44-20) 84455358 (а. Аляксандар Надсан). Электронная пошта: library@skaryna org. Вэб-сайт: skaryna.org.
Беларусы ў Вялікабрытаніі - блёг
The
Library is an independent charity established under English law.
Charity Commission ref. no.: 278442R. The names of the Managing
Trusties are available on request.